Сярэдняя школа № 19 (Мінск)
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа імя Я. Купалы № 19 г. Мінска» — сярэдняя навучальная ўстанова ў Мінску.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа імя Я. Купалы № 19 г. Мінска» | |
---|---|
Заснавана | 1919 |
Дырэктар | Ала Віктараўна Жукоўская |
Тып | сярэдняя школа[d] |
Вучняў | 35 класаў, 931 вучань (2022) |
Адрас | 220005, Беларусь, Мінск, вул. Залатая Горка, д. 18/2 |
Сайт | sch19.minsk.edu.by |
Мовы | беларуская, расійская, англійская |
Гісторыя
правіцьШкола заснавана як 19-е гарадское ніжэйшае пачатковае вучылішча па вул. Каломенскай-38. У 1919 годзе называлася ўжо 19-й беларускай савецкай школы I ступені г. Менска[1], тым часам яе загадчыкам быў Іван Казіміравіч Ярашэвіч. У час кіраўніцтва І. Ярашэвіча ў школе выкладала пісьменніца і педагог Ванда Лявіцкая[1].
З пачатку 1920-х гадоў яе афіцыйная назва «Сямёхгадовая працоўная савецкая школа № 19 г. Менска» (арфаграфія захавана), у 1920—1930-х гадах размяшчалася па Лагойскім тракце-28. Сярод настаўнікаў 1924 года — Ніна Мікалаеўна Улашчык[2][3], сястра гісторыка Мікалая Улашчыка.
Паводле пастановы СНК БССР і ЦК КП(б)Б ад 4 жніўня 1945 года № 1139—292 «Аб увекавечанні памяці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы» школе нададзена імя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.
З увядзеннем у СССР раздзельнага навучання , з 1944/45 навучальнага года 19-я школа стала мужчынскай беларускай.
У 1944—1962 гадах у школе працавала настаўніцай рускай мовы Гэлена Людвікаўна Раманоўская.
У 1974—2008 гадах 19-я школа была школай з паглыбленым вывучэннем матэматыкі, зрабіла за гэты час 32 выпускі. У 1989 годзе атрымала права на сумяшчэнне ўступных і выпускных экзаменаў па матэматыцы ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце.
З 1968 года матэматыку ў школе выкладае Аляксандр Фельдман, найстарэйшы з педагогаў Беларусі, які працуе[4].
Школьны музей
правіцьЗ 1976 года ў школе дзейнічае музей Народнай Славы[5], якому пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2019 № 35 нададзена званне Народнага. Адна з галоўных яго задач — захоўваць памяць пра выдатных вучняў і настаўнікаў 19-й школы.
Пачынаўся музей у 1972 годзе з малога школьнага пакоя, дзе захоўваліся экспанаты ваеннага часу. Ініцыятарам і арганізатарам пошукавай работы навучэнцаў быў дырэктар школы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Пятровіч Гуд.
Дзякуючы створанаму ў 1974 годзе настаўнікамі гісторыі — Рудольфам Васілевічам Трычэнкам і геаграфіі — Валерыем Міхайлавічам Гелерам «Клубу Следопытов-Искателей Отцовских Подвигов» («КСИОП — 19»[6]), былі сабраны не толькі матэрыялы часоў вайны, але і прадметы этнаграфіі, геалогіі.
У 1981 годзе Усесаюзнай камісіяй Міністэрства асветы СССР музею было прысвоена званне «Отличный школьный музей».
Гонар экспазіцыі — этнаграфічны збор, прадметы якога былі знойдзены ў асноўным на гарышчах сялянскіх хат на Міншчыне і Віцебшчыне: збаны, ступа, бязмен, кашы з лазы, калоды для бортніцтва, дымакур, кавальскі мех з кляймом майстра, дзверцы ад печы і кафля з замка Радзівілаў, матавілы, прасы, каганец і інш.
Загадчыца музея — настаўніца беларускай мовы і літаратуры Іна Шапкова.
Вядомыя выпускнікі
правіць- Яўген Дзмітрыевіч Белаенка — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі, артапедыі, артралогіі і біятрыбалогіі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выпускнік 1964 года.
- Сяргей Аляксандравіч Самаль — доктар эканамічных навук. Выпускнік 1974 года.
- Аляксандр Аляксандравіч Іванюк — доктар тэхнічных навук. Выпускнік 1990 года.
- Ігар Аляксандравіч Фількевіч — доктар эканамічных навук. Выпускнік 1983 года.
- Генадзь Мікалаевіч Мухін — доктар юрыдычных навук. Выпускнік 1973 года.
- Вера Даніілаўна Міцкевіч — беларуская архівістка, даследчыца літаратуры. Унучка Якуба Коласа. Выпускніца 1978 года.
- Юрый Уладзіміравіч Кур’яновіч — беларускі пісьменнік, перакладчык, гісторык. Выпускнік 1985 года.
- Наталля Яўгенаўна Чамадурава — беларуская актрыса тэатра і кіно. Выпускніца 1961 года.
- Мікалай Паўлавіч Мілігула — савецкі гімнаст, прызёр Алімпійскіх гульняў. Заслужаны майстар спорту СССР (1968). Выпускнік 1951 года.
Кіраўнікі школы
правіць- 1919—1921 — Іван Казіміравіч Ярашэвіч (1895—1937).
- 1922—1924 — Сяргей Міронавіч Мялешка (1900—1938).[7]
- 1924—1925 — Каршукоў
- 1925—1927 — Міхаіл Касьянавіч Курэц (1882 — ?).[8]
- 1927—1929 — Мітрафан Лукіч Тамільчык[9] (1896—1938).
- 1929—1931 — Нікан Мамантавіч Сіўко
- 1944—1969 — Васіль Паўлавіч Шляхцін (1911—1995).
- 1972—1983 — Уладзімір Пятровіч Гуд
- 1983—1993 — Уладзімір Міхайлавіч Варывода (1952—1998).
- 1993—2006 — Валянціна Аляксандраўна Александровіч
- 2006—2007 — Таццяна Алегаўна Ваніцкая
- 2007—2013 — Георгій Уладзіміравіч Ляховіч[10]
- з 2013 — Ала Віктараўна Жукоўская
Зноскі
- ↑ а б Ведомость на содержание 19 белорусской Советской школы 1-й ступени на II полугодие 1919 года. // ДАМВ. — Фонд 322. — Воп. 1. — Спр. 61. — Арк. 116.
- ↑ Улашчык Ніна Мікалаеўна
- ↑ Личный состав сотрудников 19 школы за 1922-23 уч. год. // ДАМВ. — Фонд 322. — Воп. 1. — Спр. 115. — Арк. 3.
- ↑ Администрация Советского района — Легендарный учитель ГУО «СШ № 19 г. Минска» Александр Фельдман: «Планирую проработать до 99 лет» minsk.gov.by
- ↑ Музей СШ № 19 г. Минска (edu.by)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2022. Праверана 25 красавіка 2022.
- ↑ История КСИОП-19
- ↑ Пратакол № 16 Пасяджэньня Пэдагогічнай Рады 19 Сямёхгадовай Працоўнай Школы ад 18 сакавіка 1924 года // ДАМВ. — Фонд 320. — Воп. 1. — Спр. 337. — Арк. 7
- ↑ Пэдагогічны і тэхнічны пэрсанал 19 школы. 1925—1926 гг. // Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці (ДАМВ). — Фонд 320. — Воп. 1. — Спр. 476. — Арк. 21ад, 22.
- ↑ Возвращенные имена: Сотрудники Академии наук Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий
- ↑ Упразднение гимназий: профильное образование уже не в моде? Новостной портал ERA.BY(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Наша школа : 100-летию Средней школы № 19 г. Мінска посвящается / под общ. ред. А. В. Жуковской. — Минск : А. Н. Вараксин, 2019. — 156 с.
- Яна Будовіч Пласты гісторыі // Звязда № 12, 2022
Спасылкі
правіць- В Белгосфилармонии состоялся торжественный вечер, посвященный 100-летию средней школы № 19 имени Янки Купалы Администрация Советского района на minsk.gov.by
- Собственная «Паўлінка», самый именитый учитель-математик: чем еще гордится СШ № 19 имени Янки Купалы Архівавана 28 верасня 2020. minsknews.by
- Вековой опыт и традиции для 1000 и 1 ученика belta.by