Адкрыць галоўнае меню

Сівая легенда

Аповесць Уладзіміра Караткевіча

«Сівая легенда» (іншая назва — «Раман Ракута») — гістарычная аповесць беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча ўпершыню апублікаваная ў часопісе «Полымя» ў 1961 годзе. Лічыцца класікай беларускай літаратуры. Экранізаваная, перакладзеная на рускую мову, кампазітарам Дзмітрыем Смольскім была напісаная опера паводле матываў аповесці[1].

Літаратурны твор
Сівая легенда
Жанр: аповесць
Аўтар: Уладзімір Караткевіч
Мова арыгінала: беларуская
Дата напісання: 1960-1961
Дата першай публікацыі: часопіс «Полымя» Мінск, 1961, № 4
Асобнае выданне: 1981 год

СюжэтПравіць

Конрад Цхакен, камандзір атрада швейцарскіх наймітаў, што дзейнічае ў Беларусі, атрымлівае загад тэрмінова прыбыць у замак свайго пана, літоўскага магната Аляхно Кізгайлы. Прыбыўшы, ён даведваецца, што ў акрузе пачалося сялянскае паўстанне, узначаленае мясцовым шляхціцам Раманам Ракутовічам. Не разумеючы ірацыянальнага страху Кізгайлы перад Ракутовічам, Цхакен дазнаецца пра прычыны Раманавай нянавісці — у свой час Кізгайла не адпусціў на волю каханку Ракутовіча, простую сялянку.

СтварэннеПравіць

Уладзімір Караткевіч пачаў пісаць аповесць у канцы студзеня 1960 года ў Оршы, апублікаваная яна была ў чацвёртым нумары часопіса «Полымя» ў маі 1961 года.[1]

ЭкранізацыяПравіць

У 1991 годзе аповесць экранізавалі, сцэнарый быў напісаны Сяргеем Булыгам ды Уладзімірам Мацвеевым. Вытворчасць фільма — супольная СССР і Польшчы. У галоўных ролях — Івар Калныньш, Ала Мурына, Лембіт Ульфсак.[2]

ОпераПравіць

У 1978 годзе паводле аповесці кампазітарам Дзмітрыем Смольскім была напісаная аднайменная опера на беларускай мове. У сваю чаргу лібрэта напісаў сам Караткевіч. У 2012 годзе опера ставілася на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета РБ[3]. Пры пастаноўцы першапачатковыя партытуры былі трохі зменены аўтарам[4].

Зноскі