Сівыя

вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Сівы́я[1] (трансліт.: Sivyja, руск.: Сивые), да 1940-х гадоў засценак Калінаўка — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета.

Вёска
Сівыя
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222384
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240840106
Сівыя на карце Беларусі ±
Сівыя (Беларусь)
Сівыя
Сівыя (Мінская вобласць)
Сівыя

Гісторыя правіць

Вядома прынамсі з 1868 года як засценак Калінаўка, побач з аднайменнай вёскай Калінаўка Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. З 1921 года засценак у складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства. Пасля 1945 года вядома як вёска Сівыя.

Насельніцтва правіць

  • 1868 год — 26 жыхароў, 3 двары
  • 1904 год — 67 жыхароў
  • 1908 год — 64 жыхары, 12 двароў
  • 1921 год — 58 жыхароў, 14 двароў[2].
  • 1931 год — 72 жыхары, 12 двароў[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сі́выя
  2. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 27.
  3. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 39

Спасылкі правіць