Сіенскі ўніверсітэт
Сіенскі ўніверсітэт (італ.: Università degli Studi di Siena, UNISI; лац.: Universitas Senarum) — універсітэт, размешчаны ў горадзе Сіена (Таскана). Заснаваны ў 1240 годзе. Адзін з найстарэйшых універсітэтаў Італіі. Ва ўніверсітэце навучаецца больш 20 000 студэнтаў. Сёння універсітэт вядомы перш за ўсё сваімі юрыдычным і медыцынскім факультэтамі. Універсітэт уваходзіць у аб'яднанне каімбрскай групы.
Структура
правіцьУніверсітэт складаецца з 9 факультэтаў:
- Факультэт эканомікі
- Факультэт інжынерных навук
- Факультэт гуманітарных навук і філасофіі
- Факультэт гуманітарных навук і філасофіі ў Арэцца
- Факультэт права
- Факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук
- Факультэт медыцыны і хірургіі
- Факультэт фармакалогіі
- Факультэт паліталогіі