Чэшская Сілезія

(Пасля перасылкі з Сілезія Чэшская)

Чэшская Сілезія (чэшск.: České Slezsko, сіл.: Ślůnsk Česki) — зямля на паўночным усходзе Чэшскай рэспублікі, чэшская частка Сілезіі. У мінулым вядомая пад назвамі Мараўская або Судэцкая Сілезія (1938—1945). Да 1918 года большая частка рэгіёну ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі (Аўстрыйская Сілезія). Адміністрацыйна ўключана ў Мараўскасілезскі край Чэшскай рэспублікі.

Сцяг
Герб

Геаграфія правіць

 
Рэгіён на карце Чэхіі

Тэрыторыя Чэшскай Сілезіі распасціраецца на ўсход і захад ад горада Острава і ўключае ў сябе вялікую частку сучаснага Мараўскасілезскага края і, на крайнім захадзе, невялікую частку Оламаўцкага края з наваколлем горада Ясенік. Наступнымі па значнасці гарадамі пасля Остравы з’яўляюцца Опава, Карвіна і Тршынец. Вобласць размяшчаецца ў Судэцкіх горах, пераходзячых на ўсходзе ў Карпаты. Галоўныя рэкі: Одэр (Одра), Опава і Олшэ, якая працякае часткай па мяжы з Польшчай.

Гісторыя правіць

Сучасная Чэшская Сілезія ўяўляе сабой тую частку Сілезіі, якая замацавалася за Аўстрыяй у канцы Першай Сілезскай войны (падчас Вайны за аўстрыйскую спадчыну) у 1742 годзе. Да 1900 года герцагства Верхняй і Ніжняй Сілезіі са сталіцай у Трапау займала плошчу ў 5140 км² з насельніцтвам у 670 тыс. чал. Да сучаснай Чэшскай Сілезіі таксама належыць Глучын, які быў да 1920 годзе ўключаны ў склад Германіі.

У 1918 годзе былое герцагства ўвайшло ў склад Судэцкай правінцыі Аўстрыі, аднак па Сен-Жэрменскаму мірнаму дагавору 1919 года перайшло да Чэхаславакіі за выключэннем часткі Цешынскай Сілезіі на ўсход ад ракі Олшэ, якая ўвайшла ў склад Польшчы.

Паводле Мюнхенскага пагаднення 1938 года большая частка Чэшскай Сілезіі ўвайшла ў склад рэйхсгау Судэцкая вобласць і заселена немцамі. Пасля Другой сусветнай вайны гэтыя землі былі вернуты Чэхаславакіі, а нямецкае насельніцтва дэпартавана (гл.: Дэпартацыя немцаў пасля Другой сусветнай вайны). Мяжа з Польшчай была ўсталявана часткова па рацэ Олшэ (афіцыйна паводле дагавора 1958 года).