Сірыя Палесцінская
Сірыя Палесцінская (лац.: Syria Palaestina) — рымская правінцыя, утвораная на месцы Іўдзеі пасля прыгнечання паўстання Бар-Кохбы ў 135 годзе. Праіснавала да канца IV стагоддзя, пасля чаго была падзелена на тры Палесціны (I, II, III). Сталіцай правінцыі заставаўся горад Кейсарыя, які ператварыўся ў важны хрысціянскі цэнтр (тут жылі Арыген і Еўсевій Кесарыйскі).
Упершыню словазлучэнне «Сірыя Палесцінская» сустракаецца ў грэчаскага гісторыка Герадота[1]
Рымскія ўлады праводзілі палітыку элінізацыі рэгіёна, будуючы амфітэатры, тэрмы, акведукі. Слова Іўдзея і Іерусалім больш не сустракаліся ў дакументах таго часу. На месцы Іерусаліма быў узведзены рымскі горад Элія Капіталіна, у цэнтры якога быў збудаваны храм Юпітэра. Былі пабудаваны такія гарады як Елеўферопаль і Нікопаль.
У 390 годзе Сірыя Палесцінская была падзелена на Палесціну I (Іўдзея і Самарыя з цэнтрам у Кейсарыі), Палесціну II (Галілея з цэнтрам у Скіфопалі) і Палесціну III (Ідумея з цэнтрам у Петры).
У VII стагоддзі была заваявана арабамі.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Што такое «Палесціна»? Архівавана 4 лютага 2009.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сірыя Палесцінская