Сісіміўт

горад у Грэнландыі

Сісіміўт (грэнл.: Sisimiut), або Хольстэйнсбарг (дацк.: Holsteinsborg) — горад і да 2009 года сталіца аднайменнага муніцыпалітэта ў цэнтральнай часткі Заходняй Грэнландыі (Кіта). Мяжуе з Манітсокам на поўдні і Кангатсіякам на поўначы, а таксама Амасалікам на ўсходзе. Горад размешчаны за 75 км на поўнач ад палярнага круга, і з'ўяляецца самым паўночным портам Грэнландыі, свабодным ад лёду. Насельніцтва - 5965 чал. (2007), што робіць Сісіміўт другім па велічыні горадам Грэнландыі.

Горад
Сісіміўт
грэнл.: Sisimiut
дацк.: Holsteinsborg
Краіна
Самакіравальная супольнасць
Камуна
Каардынаты
Заснаваны
1764
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Хольстэйнсбарг
Плошча
  • 34,4 км²
Насельніцтва
5965 чалавек (2007)
Паштовыя індэксы
3911
Афіцыйны сайт
sisimiutcity.com (дацк.)
Сісіміўт на карце Грэнландыі
Сісіміўт (Грэнландыя)
Сісіміўт

Таксама на тэрыторыі муніцыпалітэта ёсць і іншыя пасёлкі — Ітылек, Сарфанкуак і Кангерлусуак, які з'яўляецца найбуйнейшым грэнландскім аэрапортам.

Гісторыя правіць

 
Сісіміўт у 1980 г.

Першыя сляды чалавека на тэрыторыі Сісіміўта адносяцца яшчэ да 4,5 тыс. гадоў назад. Інуіты на гэтай тэрыторыі пражываюць некалькі соцень гадоў. Місіянер Ханс Эгедэ ў 1721 г. пабудаваў паблізу царкву, акрамя таго захавалася яшчэ некалькі будынкаў XVIII ст. У XX ст. былі пабудаваны гандлёвы порт і рыбазавод. У апошні час усё больш значэнне набывае турызм.

Клімат правіць

Клімат Сісіміўта вызначаецца яго размяшчэннем каля Бафінава заліва з цёплым Заходне-Грэнландскім цячэннем, якое працякае каля берагоў, а таксама ўнутраным ледзяным шчытом Грэнландыі. У выніку клімат Сісіміўта толькі трохі халаднейшы чым у Нуку. Узімку дзённая тэмпература не падае ніжэй −15 °C, а ўлетку не падымаецца вышэй 20 °C, аднак надвор'е пераменлівая, як і ва ўсіх прыморскіх раёнах.

З унутраных раёнаў могуць прыходзіць моцныя парывістыя ветры, якія дасягаюць 200 км/г. Ападкаў у Сісіміўце мала, улетку дождж ідзе галоўным чынам раз у месяц, а ўзімку 2 разы ў месяц выпадае снег. Аднак ён ляжыць усю зіму, не растаючы. Прычым на ўзбярэжжы ападкаў больш чым у глыбіні тэрыторыі. Толькі ўвесну і ўвосень (май, верасень) ападкі ідуць часцей. Першы снег выпадае напачатку-сярэдзіне кастрычніка, а першыя адлігі пачынаюцца ў сярэдзіне-канцы красавіка.

Клімат Сісіміўта (1961-1990 гг.)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C −9,4 −10,2 −10,1 −3,6 2,9 6,8 9,8 9,3 5,8 0,7 −3,2 −6,9 −0,7
Сярэдняя тэмпература, °C −12,8 −13,9 −14 −7,1 −0,2 3,6 6,3 6,1 3,2 −1,9 −5,9 −10,1 −3,9
Сярэдні мінімум, °C −16,3 −17,7 −18 −10,9 −3,2 0,8 3,3 3,3 0,7 −4,4 −8,7 −13,3 −7
Норма ападкаў, мм 19 20 22 28 18 30 44 52 51 37 38 23 383
Крыніца: Danish Meteorological Institute[1]

Інфраструктура правіць

   
У 1960-х гг. дацкі ўрад спрыяў перасяленню ў блокавыя дамы замест індывідуальных зборных, якія пастаўляліся з Даніі раней.

У сучасным Сісіміўце ёсць крамы, банк, сярэдняя школа, маладзёжны інтэрнат, гасцініцы, канферэнц-цэнтр, некалькі цэркваў, бібліятэка, пошта і бальніца. Таксама ёсць адкрыты плавальны басейн з падагрэтай вадой, пабудаваны на палях, каб пазбегнуць уздзеяння на вечную мерзлату. У горадзе пракладзены дарогі з цвёрдым пакрыццём, такая ж дарога вядзе да аэрапорта, але няма ніякіх дарог, якія злучаюць Сісіміўт з іншымі паселішчамі.

Транспарт правіць

Аэрапорт Сісіміўта мае невялікую УПП, здольную прымаць толькі невялікія самалёты, і для далёкіх падарожжаў трэба перасаджвацца ў Кангерлусуаку. Акрамя таго, Сісіміўт некалькі разоў у тыдзень улетку наведваюць паромы Arctic Umiaq Lines, якія абслугоўваюць пасёлкі заходняга ўзбярэжжа. Штотыдзень паромы заходзяць у Ітылек і Сарфанкуак. Узімку асноўным транспартам з'яўляюцца сабачыя запрэжкі.

Гарады-пабрацімы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць