Адміністрацыйны падзел Грэнландыі

Адміністрацыйна Грэнландыя падзелена на 4 камуны (дацк.: Kommuner, грэнл.: Kommunia); таксама муніцыпалітэты — англ.: municipality). Новы адміністрацыйны падзел краіны набыў моц з 1 студзеня 2009 года. Новыя камуны складзены з ранейшых 18 камун, па-ранейшаму неўключанымі застаюцца авіябаза Туле (Пітуфік) і Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк.

Самая маленькая і паўднёвая камуна Куялек уключае былыя камуны Нанорталік, Какарток і Нарсак. Самая паўночная камуна Касуітсуп уключае былыя камуны Канак, Уманак, Упернавік, Кекертарсуак, Ілулісат, Касіянгуіт і Асіят. Камуна Кеката ўключае былыя камуны Манітсок, Сісіміўт і Кангатсіяк. Сталічная камуна Сермерсок уключае ранейшыя камуны Нук, Паміўт, Івітут і ўсходнія Амасалік і Ітакартарміт.

Цэнтры былых камун лічацца гарадамі (дацк.: by), усе астатнія населеныя пункты — пасёлкамі (дацк.: bygd).

На карце Герб Назва
(бел.)
Назва
(грэнл.)
Пераклад Насельніцтва,[1]
чал. (2012)
Плошча,
км²
Шчыльнасць,
чал./км²
Касуітсуп Qaasuitsup Kommunia 17 687 660 000 0,027
Кеката Qeqqata Kommunia Сярэдняя камуна 9638 115 500 0,083
Куялек Kommune Kujalleq Паўднёвая камуна 7417 32 000 0,232
Сермерсок Kommuneqarfik Sermersooq Камуна, дзе шмат лёду 21 813 635 600 0,034
Неўключаныя тэрыторыі (па-за камунамі)
Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк 0 972 000
Авіябаза Туле 194
Усяго 56 749 2 415 100 0,023

Заўвага: Пасля новага адміністрацыйнага падзелу краіны 1 студзеня 2009 года адзнакі плошчы занадта вялікія, таму прынятая агульная плошча Грэнландыі складае 2 166 086 км².

Падзел да 2009 года

правіць

Да 2009 года Грэнландыя складалася з трох тэрыторый (рэгіёнаў): Кіта (Заходняя Грэнландыя), Туну (Усходняя Грэнландыя) і Авана (Паўночная Грэнландыя), межы якіх праходзілі практычна па прамой па лядовым шчыце, мяжа паміж Усходняй і Заходняй Грэнландыяй пралягала па 44° заходняй даўгаты. Кожная тэрыторыя мела дадатковы падзел на камуны (муніцыпалітэты): Кіта складалася з 15-ці, Туну з дзвюх, Авана — адной. Некаторыя землі не ўваходзілі ў склад камун і тэрыторый — Паўночна-Усходні Грэнландскі нацыянальны парк, размешчаны як ва Усходняй, так і ў Паўночнай Грэнландыі, а таксама авіябаза Туле, размешчаная побач з Канакам.

Кіта (Заходняя Грэнландыя)

правіць

(з поўдня на поўнач). Паўднёвая частка:

Цэнтральная частка:

Паўночная частка:

Туну (Усходняя Грэнландыя)

правіць

Авана (Паўночная Грэнландыя)

правіць

Зноскі