Сяргей Іванавіч Верамейчык
Сяргей Іванавіч Верамейчык (нар. 1953) — беларускі краязнавец, гісторык, мастак, архітэктар-рэстаўратар, музыкант. Спецыяліст у галіне нумізматыкі Вялікага Княства Літоўскага XIV — сярэдзіны XVI стагоддзяў[1].
Сяргей Іванавіч Верамейчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 1953 |
Род дзейнасці | краязнавец, гісторык, мастак, захавальнік твораў мастацтва, музыкант |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1953 годзе[1].
Скончыў у 1976 годзе аддзяленне «Інтэр’ер і абсталяванне» Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў архітэктарам-рэстаўратарам. Аўтар і ўдзельнік праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры. Выехаў з Мінска ў 1979 годзе, каб працаваць на рэстаўрацыі Мірскага замка[1].
З 1989 года ў в. Залессе Смаргонскага раёна. Працаваў настаўнікам выяўленчага мастацтва Залескай сярэдняй школе, стваральнік дзіцячай студыі малявання «Апалонік» і тэатральна-музычнай студыі «Альтранка». У 1997—2007 гадах навуковы супрацоўнік Залескага філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Цяпер супрацоўнік фірмы «НЕФ»[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьПершы беларускі «агінсказнавец», які аднаўляў духоўную і матэрыяльную спадчыну Міхала Клеафаса Агінскага. Знаўца гісторыі і захавальнік сядзібы «Паўночныя Афіны» ў Залессі (Смаргонскі раён), дзякуючы якому яна датрывала да маштабнай рэканструкцыі ў 2015 годзе[1].
Даследуе генеалагічнае дрэва роду Агінскіх, біяграфію Міхала Клеафаса Агінскага, праекты рэканструкцыі беларускіх замкаў[1].
Бібліяграфія
правіць- Mykolas Kleopas Oginskis (1765—1833). Vilnius, 2008.
- Міхал Клеафас Агінскі, 1765—1833: продкі, жыцце ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі). Мінск, 2003; 2008.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- ВЕРАМЕЙЧЫК Сяргей Іванавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.