Сафія Валянцінаўна Манкевіч
Сафія Валянцінаўна Манкевіч (4 жніўня 1952, Мінск) — беларускі архітэктар.
Сафія Валянцінаўна Манкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 жніўня 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1974 годзе. У 1974—1977 гадах працавала інжынерам-архітэктарам праектна-канструктарскага бюро Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. З 1977 г. — старшы лабарант кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры, з 1978 года — асістэнт кафедры архітэктуры прамысловых будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: адміністрацыйна-бытавыя карпусы Слуцкага і Лагойскага (1978), Івянецкага (1981) ПМО[удакладніць], цэх пашыву адзення ў г.п. Узда (1981).
Аўтар навуковых артыкулаў і манаграфіі па архітэктуры мастоў, праблемах размяшчэння транспартных збудаванняў у розным асяроддзі. Упершыню ў Беларусі распрацавала базавую праграму курсу «Архітэктура мастоў, транспартных тунэляў і метрапалітэнаў».
Бібліяграфія
правіць- Архитектура мостов : История и современность / С. В. Манкевич. — Минск, 2009.
Зноскі
Літаратура
правіць- Манкевич София Валентиновна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)