Стэфан Жаромскі
Стэфан Жаромскі, таксама сустракаецца Жэромскі (польск.: Stefan Żeromski; 14 кастрычніка 1864, Страўчын, Келецкае ваяв., Польшча — 20 лістапада 1925, Варшава) — польскі пісьменнік і публіцыст, «сумленне польскай літаратуры».
Стэфан Жаромскі | |
---|---|
польск.: Stefan Żeromski | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1864[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 1925[4][5][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, аўтар дзённіка, драматург, пісьменнік-фантаст |
Мова твораў | польская |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Працаваў хатнім настаўнікам, у 1892—1904 бібліятэкарам у Польскім музеі ў Раперсвілі і ў бібліятэцы Замойскіх у Варшаве. У 1909—12 у эміграцыі ў Парыжы. Выказваўся супраць дыскрымінацыі і ўціску беларусаў у Заходняй Беларусі ў міжваенныя гады[7].
ТворчасцьПравіць
Ужо для першых яго твораў характэрна сацыяльная скіраванасць, зварот да тэмы нацыянальна-вызваленчага руху (зборнікі «Апавяданні», «Раздзяўбуць нас крумкачы», абодва 1895). У цэнтры аўтабіяграфічнага рамана «Сізіфава праца» (1897) пратэст супраць прымусовай русіфікацыі польскай школы. Раман «Бяздомныя» (т. 1—2, 1900) прысвечаны тэме духоўных пошукаў польскай інтэлігенцыі. Ідэя барацьбы за незалежнасць і трагічны лёс адданых ёй барацьбітоў аб'ядноўвае раманы «Попел» (т. 1—4, 1904), «Прыгажосць жыцця» (1912), «Верная рака» (1912, пра паўстанне 1863) і трылогію «Барацьба з сатаной» (1916—19). Аўтар драм «Ружа» (1909) і «Сулкоўскі» (1910), раманаў «Гісторыя граху» (т. 1—2, 1908), «Прадвесне» (1925).
ТворыПравіць
- Doktor Piotr
- Duma o hetmanie
- Dzieje grzechu
- Echa leśne
- Firlykowe Wzgórze
- Ludzie bezdomni
- Na probostwie w Wyszkowie
- O żołnierzu tułaczu
- Popioły
- Przedwiośnie
- Puszcza Jodłowa
- Rozdzióbią nas kruki, wrony
- Róża
- Sen o szpadzie
- Siłaczka
- Sułkowski
- Syzyfowe prace
- Uciekła mi przepióreczka
- Uroda życia
- Walka z szatanem
- Wiatr od morza
- Wierna rzeka
- Zapomnienie
- Zmierzch
Беларускія перакладыПравіць
На беларускую мову творы С. Жаромскага перакладалі М. Дубянецкі (зборнік «Верная рака», 1985), А. Сёмуха.
- Верная рака / пер. М. Дубянецкі // Прайдзісвет № 4;
- Табу / пер. А. Сёмуха // ARCHE № 11 (62), 2007.
Фільмы па творахПравіць
- 1999 — тэлесерыял Пракляты ўтульны дом (Беларусь) па аповесці Верная рака.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Stefan Zeromski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stefan Żeromski // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stefan Żeromski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Жеромский Стефан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Жеромский Стефан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Калачынскі Ю. Якія былі мэты польскага змагання з беларускім нацыянальным рухам у Заходняй Беларусі? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, Зм. Санько. — Мн.: Рэдакцыя газеты «Звязда», 1993. С. 68.
ЛітаратураПравіць
- Хмяльніцкі М. Жаромскі // БелЭн у 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэфан Жаромскі