Цеплаво́з ТГП50 — даследчы пасажырскі цеплавоз, які вырабляўся ў СССР на Каломенскім цеплавозабудаўнічым заводзе ў 1962 і 1963 гадах. Усяго было пабудавана 2 цеплавозы гэтай мадэлі.

ТГП50
ТГП50-0001 на Каломенскім заводзе
Вытворчасць
Краіна пабудовы  СССР
Заводы Каломенскі завод
Гады пабудовы 1962, 1963
Агулам пабудавана 2
Тэхнічныя даныя
Род службы Пасажырскі
Восевая формула 30-30
Магутнасць дызеля 2 x 2000 к.с.
Тып перадачы Гідраўлічная
Скорасць працяглага рэжыму 21,5 км/г
Канструкцыйная скорасць 140 км/г
Эксплуатацыя
Краіна  СССР

ТГП50 на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1961 годзе Каломенскі цеплавозабудаўнічы завод ім. В. У. Куйбышава спраектаваў шасцівосевы пасажырскі цеплавоз з гідраўлічнай перадачай, а ў канцы 1962 года пабудаваў даследчы ўзор гэтага лакаматыва, які атрымаў пазначэнне ТГП50. У перыяд студзень — сакавік 1963 года цеплавоз праходзіў завадскія наладачныя выпрабаванні, затым здзяйсняў паездкі з саставамі вагай 1500 і 3000 т на ўчастку РажскРыбнае Маскоўскай чыгункі. У 1963 годзе Каломенскі цеплавозабудаўнічы завод выпусціў другі цеплавоз ТГП50-0002.

Абодва цеплавозы ТГП50 у 1964-1965 гг. для назапашвання эксплуатацыйнага вопыту працавалі з пасажырскімі цягнікамі на ўчастку Волхаўбуд — Чудава Кастрычніцкай чыгункі.

Цеплавозы працавалі ў дэпо Волхаўбуд да пачатку 70-х гадоў, пасля чаго былі спісаныя. Цеплавозы працягвалі стаяць у дэпо досыць працяглы час. На дадзены момант іх лёс невядомы. Мяркуючы па ўсім, яны былі разрэзаныя і здадзены на металалом.

Канструкцыя правіць

Цеплавоз мае апорны кузаў, спраектаваны на базе цеплавоза ТЭП60, аднак мае некаторыя адрозненні — у прыватнасці, кузаў ТГП50 на 2 метра даўжэй кузава ТЭП60. Кузаў абапіраецца на дзве трохвосевыя каляскі праз бакавыя апоры і ліставыя рысоры. Канцы гэтых рысор падвешаныя да рамы каляскі. Апошняя праз сістэму цыліндрычных спружын, падоўжных балансіраў і падбуксовых балансіраў падвешаная да буксаў. Частка вагі кузава на рамы калясак перадаецца праз бакавыя цыліндрычныя спружыны, якія ствараюць сілы трэння пры перамяшчэнні каляскі адносна кузава. Гарызантальныя намаганні ад кузава да каляска перадаюцца праз цягі, шарнірна злучаныя з корпусам кузава і каляскі. Колавыя пары цеплавоза маюць дыяметр 1050 мм. Буксы з цыліндрычнымі ролікавымі падшыпнікамі.

На цеплавозе ўстаноўлены два дызеля тыпу 1Д40 магутнасцю 2000 к. с., гэта значыць такія ж, як на цеплавозах ТГ106. Запуск дызеляў ажыццяўляецца сціснутым паветрам.

Вал кожнага дызеля праз муфту і падвышаючы рэдуктар з перадаткавым лікам 90:30=3 злучаны з гідраперадачай тыпу К32Р. Гэтая перадача складаецца з трох гідратрансфарматараў (двух ГП1 і аднаго ГП3) з двума рэдуктарамі (на 1-й хуткасці перадатачны лік роўны 46:68=1:1,48; на 2-й хуткасці — 63:52=1,211) і рэверсіўнай прылады. Ад гідраперадачы праз карданны вал круцільны момант перадаецца на раздаткавыя рэдуктары, устаноўленыя на раме каляскі, а ад іх кароткімі карданными валамі да восевых рэдуктараў з канічнымі шэсцярнямі, якія маюць перадатачны лік 1:2,61. Зубчастыя цыліндрычныя колы павышаючага рэдуктара і гідраперадачы выкананы шэўровымі.

На цеплавозе усталяваны генератар пастаяннага току для ўласных патрэб ВГТ-275/120А магутнасцю 12 кВт, напругай 110 В і кіслотная акумулятарная батарэя 3СТ-135 з 48-ю элементамі напругай 96 В. Для атрымання сціснутага паветра ціскам 9 кГ/см2 ужыты дызель-кампрэсар ДУ-3/9; акрамя таго, маецца кампрэсар высокага ціску (60 кГ/см2), прыводны электрарухавіком.

Цеплавоз мае запас паліва 7100 л, масла для дызеляў 2х550 л, масла для гідраперадачы 2х440 л, вады для астуджэння дызеляў 2х1100 л і пяску 800 кг. Службовая вага цеплавоза 129,5 т, а па праекце павінна быць 126 ±3 %.

Канструктыўная хуткасць цеплавоза — 140 км/гадз. Пры працяглым рэжыме цеплавоз можа развіць сілу цягі 30000 кГ і хуткасць 21,5 км/гадз. Разліковы каэфіцыент карыснага дзеяння цеплавоза дасягае значэнняў 24-25 %.

Спасылкі правіць