Тадэвуш Макоўскі

Тадэвуш Макоўскі (польск.: Tadeusz Makowski; 29 студзеня 1882, Асвенцім — 1 лістапада 1932, Парыж) — польскі мастак.

Тадэвуш Макоўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 студзеня 1882(1882-01-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1932(1932-11-01)[2][3][…] (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік, паэт, тэарэтык мастацтва, дзеяч мастацтваў
Вучоба
Уплыў на Генрыета Багіён[d]
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Тадэвуш Макоўскі ў 1902—1906 гадах вывучаў класічную і польскую філалогію ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве і паралельна вучыўся жывапісу ў мясцовай Акадэміі прыгожых мастацтваў (у 1903—1908 гадах), у класах Яна Станіслаўскага і Ёзэфа Мехофера. На мяжы 1908/1909 гадоў Т. Макоўскі з’ехаў у Парыж, дзе і застаўся да канца жыцця. Спачатку мастак трапіў пад уплыў фрэскавага жывапісу Пюві дэ Шавана. Макоўскі пазнаёміўся з Пабла Пікаса, і паміж імі завязалася сяброўства. Перад Першай сусветнай вайной Т. Макоўскі разам з мастаком Уладзіславам Слявінскім выехаў у Брэтань. Тут ён адышоў ад канонаў кубізму і пачаў «вучыцца ў прыроды». Мастак пісаў пейзажы ў стылі наіўнага рэалізму, а таксама стылізаваныя фігуратыўныя кампазіцыі.

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Taddé Makowski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Tadeusz Makowski // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. http://culture.pl/en/artist/tadeusz-makowski