Тадэвуш Пятровіч Юшкевіч

трэнер, вучоны ў галіне спартыўнай педагогікі

Тадэвуш Пятровіч Юшкевіч (нар. 23 жніўня 1943, г. п. Лагішын, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры. Доктар педагагічных навук (1992), прафесар (1993). Член Міжнароднай асацыяцыі «Sport Kinetics» (1998).

Тадэвуш Пятровіч Юшкевіч
Дата нараджэння 23 жніўня 1943(1943-08-23) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці педагог, трэнер
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук[1] (1992)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (спецыяльнасць «Фізічная культура», 1969; аспірантура, 1975).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту, кафедра лёгкай атлетыкі, прафесар, у 1978—1988 — загадчык кафедры, 1993—2004 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка падрыхтоўкі спартсменаў вышэйшай кваліфікацыі; методыка трэніроўкі ў лёгкай атлетыцы; аздараўленчая фізічная культура.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны трэнер Беларускай ССР» (1988), медаль Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь «За выдатныя заслугі» (2013), ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1997), Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2003, 2006, 2009).

Бібліяграфія правіць

  • Научно-методические основы системы многолетней тренировки в скоростно-силовых видах спорта циклического характера : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.04 / Юшкевич Тадеуш Петрович. — Москва, 1991.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Тадеуш Петрович Юшкевич : биобиблиографический указатель / Белорусский государственный университет физической культуры. — Минск, 2013.
  • Юшкевіч Тадэвуш [Тадэуш!] Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 223.
  • Юшкевич Тадеуш Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. [701].
  • Юшкевич Тадеуш Петрович // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 494.