Такалік-Абах
Такалік-Абах (на мове кічэ Tak'alik A'baj, «трывалы камень»; раней ужывалася памылковая назва Абах-Такалік) — археалагічны помнік культуры мая. Знаходзіцца ў муніцыпалітэце Эль-Асінталь, дэпартамент Рэталулеу на поўдні Гватэмалы. Квітнеў у сярэдні перадкласічны перыяд, VIII ст. да н. э. — II ст. н. э.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/Abaj_Takalik_Stela_5.jpg/220px-Abaj_Takalik_Stela_5.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Takalik_Abaj.jpg/220px-Takalik_Abaj.jpg)
Архітэктура горада зведала моцны ўплыў альмекаў і ў той жа час захавала характэрныя для культуры мая рысы. Гэта адзіны помнік Месаамерыкі, які захаваў адначасова рысы гэтых абедзвюх культур.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Такалік-Абах
- Historia y Galería de Fotos Архівавана 7 сакавіка 2009.