Талачынскае вадасховішча

вадасховішча ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Талачы́нскае — вадасховішча ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі на рацэ Друць у межах горада Талачын.

Талачынскае
Каардынаты: 54°24′11″ пн. ш. 29°41′55″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне  Беларусь, Віцебская вобласць, Талачынскі раён
Даўжыня 1,75 км
Шырыня 0,2 км
Плошча 0,22 км²
Аб'ём 0,000343 км³
Найбольшая глыбіня 3 м
Сярэдняя глыбіня 1,6 м
Плошча вадазбору 106 км²
Упадаюць Друць, Рагачоўка
Выцякаюць Друць
Талачынскае (Віцебская вобласць)
Талачынскае
Талачынскае

Плошча паверхні 0,22 км². Даўжыня 1,75 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Найбольшая глыбіня 3 м, сярэдняя 1,6 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 0,343 млн м³. Плошча вадазбору 104 км². Ваганні ўзроўню вады да 0,5 м.
Катлавіна пераважна выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Берагі роўныя. Каля плаціны ў месцы ўпадзення ракі Рагачоўка берагавая лінія ўтварае заліў. Вадасховішча моцна праточнае.

Літаратура правіць

  • Самончык Н. Ф. Талачынскае вадасховішча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 74.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 237. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Толочинский район: карта. Толочин: план. Коханово: план. / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-60. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1987 г. (руск.)