Тамара Анатолеўна Дуда

Тамара Анатолеўна Дуда (укр.: Тамара Анатоліївна Дуда, таксама вядомая пад псеўданімам Тамара Горыха Зерня, укр.: Тамара Горіха Зерня; нар. 5 студзеня 1976, Кіеў, УССР) — украінская пісьменніца, лаўрэатка Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі 2022 года. Аўтар рамана «Дачушка» (2019), адзначанага як кніга года BBC. Вядомая сваёй валанцёрскай дзейнасцю.

Тамара Анатолеўна Дуда
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 5 студзеня 1976(1976-01-05)[1] (48 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, volunteer
Узнагароды
Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў Кіеве. У 1992 годзе скончыла Украінскі гуманітарны ліцэй. У 1993 годзе паступіла ў Інстытут журналістыкі Кіеўскага ўніверсітэта, абараніла дыплом у 1998 годзе. З 2003 па 2005 год вучылася ў Кіеўскім Міжнародным універсітэце. Больш за 20 гадоў перакладае эканамічныя тэксты з англійскай мовы[2].

З 2014 года Тамара Дуда была валанцёрам у зоне АТА. За валанцёрскую дзейнасць была адзначана граматай мэра Кіева[3]. Замужам, мае траіх дзяцей[4].

«Дачушка» — гэта першы раман пісьменніцы. Ён быў апублікаваны ў выдавецтве «Білка» на ўкраінскай і англійскай мовах[5]. Падзеі ў кнізе адбываюцца ў 2014 годзе падчас узброеннага канфлікта на ўсходзе Украіны. Плануецца экранізацыя рамана.

У 2021 годзе ў выдавецтве «Білка» выйшаў другі раман Тамары Горыха Зерня «Прынцып умяшання»[6]. Новая кніга пісьменніцы па жанры — дэтэктыў. Галоўная гераіня рамана Станіслава страціла на вайне на усходзе Украіны мужа, і адзіным суцяшэннем для яе стала праца. Па просьбе знаёмай яна адпраўляецца ў горад свайго дзяцінства на Чэркаўчыну, дзе і разгортваюцца асноўныя сюжэтныя падзеі.

У 2021 годзе Тамара Дуда з раманам «Дачушка» намінаваная на суісканне Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі 2022 года ў намінацыі «Літаратура». Твор быў дапушчаны да ўдзелу ў другім туры конкурсу[7] і ўрэшце атрымаў перамогу.

Цытаты правіць

«Я з тых шчасліўчыкаў, каму вайна больш дала, чым забрала. Яна падарыла мне выдатных людзей, дапамагла спазнаць сябе і пераацаніць жыццё»[8]

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 19 красавіка 2021.
  2. BBC Україна: Тамара Горіха Зерня: «На війні витончується межа між світами»
  3. https://zn.ua/socium/tonkaya-stena-mezhdu-nami-i-voynoy-_.html Архівавана 13 грудня 2019. Дзеркало тижня: Тонка стіна між нами і війною (12 червня 2015 року)
  4. Олена Адаменко, Письменниця Тамара Горіха Зерня розповіла про село, «Доцю» і майбутній детектив // Sumy Today, 19 вересня 2020 року
  5. “Daughter” Tamara Duda – Видавництво Білка (укр.). Архівавана з першакрыніцы 30 листопада 2021. Праверана 30 лістапада 2021.
  6. Gazeta.ua. "Героїня танцює на могилі Путіна. Нас чекає полька на руїнах імперії" - Тамара Горіха Зерня видала другий роман (укр.). Gazeta.ua (14 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 листопада 2021. Праверана 30 лістапада 2021.
  7. Мамонова. Перший тур Шевченківської премії-2022. Хто залишився у номінантах, а хто вибув (укр.). Суспільне | Новини (27 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 листопада 2021. Праверана 30 лістапада 2021.
  8. Перша книга, що стала хітом: київська письменниця презентувала роман про війну на Сході. Архівавана з першакрыніцы 13 грудня 2019. Праверана 13 грудня 2019.
  9. Указ президента України №118/2022 (укр.). Офіційне інтернет-представництво Президента України. Архівавана з першакрыніцы 10 березня 2022. Праверана 9 сакавіка 2022.

Спасылкі правіць