Антытэрарыстычная аперацыя ва Украіне
Антытэрарысты́чная апера́цыя ва Украі́не (скарочана АТА) (укр.: Антитерористична операція в Україні) — рэакцыя Украіны на «пашырэнне расійскай інтэрвенцыі з Крыма», дзе яно адбывалася з 20 лютага па 18 сакавіка 2014 году[1], «на ўсходнія вобласці Украіны дыверсійнымі падраздзяленнямі расійскага войска»[2]. Само ўварванне, паводле Украіны, пачалося з захопу адміністрацыйных будынкаў у Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях. Суправаджалася перакідам некалькіх дзясяткаў тысячаў расійскіх вайскоўцаў на мяжу з Украінай пад выглядам вучэнняў (Расія не прызнала гэта). Пасля іх сканчэння расійскія войскі засталіся на мяжы замест вяртання ў месцы сталага знаходжання[3]. Уварваннем з захопленых на ўсходзе земляў кіраваў палкоўнік ФСБ і Галоўнай разведвальнай управы (ГРУ) Расіі Ігар Гіркін з мянушкай Стралкоў (або Стралок), які 26 лютага прыляцеў ва Украіну з Масквы[4].
Антытэрарыстычная аперацыя ва Украіне | |||
---|---|---|---|
Праціўнікі | |||
|
|||
Да прыкладна сярэдзіны лета 2014 года кантраляваныя сепаратыстамі часткі Данецкай і Луганскай абласцей судакраналіся між сабой, такім чынам, сепаратысты кантралявалі пэўны ўчастак адміністрацыйнай мяжы дзвюх абласцей і мелі калідоры між тэрыторыямі, кантраляванымі непрызнанымі ДНР і ЛНР. Але паводле стану на 28 ліпеня сілы антытэрарыстычнай аперацыі зладзілі паспяховы наступ на Дэбальцэвэ і Тарэз і адрэзалі іх групоўкі адна ад адной[5].
Паводле звестак міністэрства абароны Украіны з пачатку правядзення антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах Украіны тэрыторыя, кантраляваная сэпаратыстамі, зменшылася прыкладна на тры чвэрці[6]. Як адзначае камандзір добраахвотнага батальёну «Данбас» Сямён Сяменчанка, большасць населеных пунктаў усходу Украіны, дзе быў адноўлены канстытуцыйны лад Украіны, былі пакінутыя баевікамі ня ў выніку ўцёкаў, а мэтанакіравана[7]. Разам з тым, пачынаючы з верасня гэтага ж года адзначаны наступ сепаратыстаў і павелічэнне кантраляванай імі тэрыторыі, якая паводле сваіх масштабаў вярнулася да межаў паводле стану на блізу сярэдзіны вясны.
У канцы мая 2015 года адзін з лідараў прарасійскіх арганізацый на Данбасе Алег Цароў заявіў аб прыпыненні праекту аб’яднання кантраляваных сепаратыстамі тэрыторый у новае ўтварэнне пад назовам «Новарасія» з прычыны, на ягоную думку, пярэчання гэтага праекту папярэднім Мінскім пагадненням. Пазней тую ж інфармацыю пацьвердзіў самаабвешчаны кіраўнік Міністэрства замежных спраў непрызнанай ДНР Аляксандр Кофман, паводле сцверджанняў якога праект «Новарасіі» быў згорнуты праз тое, што «ягоныя прыхільнікі ў Харкаве і Адэсе былі здушаны… Кіевам», а прарасійскія хваляванні ў першых двух местах пачаліся «раней за належнае», пасля чаго прарасійскія выступы ў гэтых мясцовасцях былі здушаны. На ягоную ж думку, праект Новарасіі спынены сепаратыстамі «да росту новай палітычнай эліты, здольнай узначаліць рух», а «Данецкая рэспубліка» не прыйдзе з сепаратысцкімі намерамі ў Харкаў, Днепрапятроўск і Адэсу, калі «жыхары [памянёных гарадоў] лічаць, што Данецкая рэспубліка мусіць прыйсьці туды і вызваліць іх ад гнету хунты»[8].
Умовы пачатку антытэрарыстычнай аперацыі
правіцьСілы АТА улічвалі гібрыдны характар неаб’яўленай вайны супраць Украіны і ваенную перавагу Расійскай Федэрацыі, пазіцыі яе кіраўніцтва па класіфікацыі знешняй ваеннай агрэсіі Расіі як унутранага канфлікту Украіны з мэтай недапушчэння далейшага ўвядзення рэгулярных расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны, прычыненых міратворчай місіяй і рэалізацыі «абхазска-асяцінскага сцэнара». Таму 13 мая 2014 года ва Украіне было абвешчана аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі без ўвядзення ваеннага становішча з прыцягненнем Узброеных сіл Украіны. Прычынай непрымальнасці ўводу ваеннага становішча вясной 2014 Аляксандр Турчынаў назваў таксама неабходнасць правесці прэзідэнцкія выбары выбралі б Украіну законнага прэзідэнта.
Зонай правядзення антытэрарыстычнай аперацыі было ахоплена Данецкую і Луганскую вобласці (з 14 красавіка 2014), а таксама Ізюмскі раён і горад Разынкі Харкаўскай вобласці (з 14 красавіка па 7 верасня 2014) і (з 2 снежня 2015 г. — па цяперашні час).
Памяць
правіць1 жніўня 2017 года ў Кіеве адкрыты Помнік байцам антытэрарыстычнай аперацыі. Помнік выкананы ў выглядзе ме́ча, які пранізвае карту Расеі[9].
Зноскі
- ↑ "Загадкавы расійскі медаль і дата «вяртання Крыму»". Радыё «Свабода». 25 красавіка 2014. Праверана 23 траўня 2014.(недаступная спасылка)
- ↑ "Перахоп радыёперамоў байцоў расійскага ГРУ ў Славянску". Еўрарадыё. 14 красавіка 2014. Праверана 23 траўня 2014.(недаступная спасылка)
- ↑ "Расійскія войскі пасунуліся да Харкаўскай вобласці". Хартыя'97. 2 сакавіка 2014. Праверана 23 траўня 2014.
- ↑ "СБУ назвала сапраўднае прозвішча галоўнага расійскага дыверсанта ва Украіне". Еўрарадыё. 28 красавіка 2014. Праверана 23 мая 2014.(недаступная спасылка)
- ↑ Шуклинов П. Силы АТО разрезали надвое путинскую «Новороссию» // ЛІГА. Новости. — 2014.
- ↑ Міністар Гелятэй: Да перамогі засталося няшмат // Радыё Свабода. — 2014.
- ↑ Комбат «Донбасса»: зачистка Донецка займет не меньше месяца // LB.ua. — 2014.
- ↑ Газета.ru. Сторонники ЛНР и ДНР: проект «Новороссия» закрыт // Postimees. — 2015.
- ↑ В Киеве открыли памятник бойцам АТО в виде меча, пронзающего карту России // gordonua.com (руск.)
Спасылкі
правіць- "Антытэрарыстычная аперацыя ва Украіне". Еўрарадыё. Архівавана з арыгінала 1 мая 2015. Праверана 10 верасня 2014.
- Груз 300 // Esquire. — 2014. — № 106. Архівавана з першакрыніцы 22 лістапада 2017.
- Расійска-ўкраінская вайна Архівавана 5 сакавіка 2016.