Тамара Мікалаеўна Дудко

беларуская дзяржаўная дзеячка

Тамара Мікалаеўна Дудко (23 чэрвеня 1945, Вілейка, Маладзечанская вобласць — 2 студзеня 1999, Мядзел, Мінская вобласць) — беларуская дзяржаўная дзяячка, намесніца Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання (1997—1999).

Тамара Мікалаеўна Дудко
Нараджэнне 23 чэрвеня 1945(1945-06-23)
Смерць 2 студзеня 1999(1999-01-02) (53 гады)
Узнагароды

Неаднаразова абіралася дэпутатам Маладзечанскага гарсавета, Партызанскага райсавета горада Мінска, Мінскага гарсавета, а таксама была абрана народным дэпутатам СССР. Ініцыятарка стварэння і першы кіраўнік Беларускага саюза жанчын.

Біяграфія правіць

Нарадзілася 23 чэрвеня 1945 года ў Вілейцы.

У 1964 годзе скончыла Маладзечанскі палітэхнікум і праз два гады стала працаваць зменным майстрам Маладзечанскага піўзавода, асвоіла прафесіі мікрабіёлага, загадчыка лабараторыі, галоўнага інжынера. Без адрыву ад вытворчасці атрымала вышэйшую адукацыю — скончыла Усесаюзны завочны інстытут харчовай прамысловасці[1]. У Маладзечне ў Тамары Дудко нарадзіліся дзеці: сын Мікалай і дачка Надзея.

У 1971 годзе была прызначана галоўным інжынерам, а ў 1974 годзе — дырэктарам Маладзечанскага піваварнага завода[1].

У 1983 годзе прызначана гендырэктарам ВА «Мінскпіўпрам». У 1986—1989 гадах працавала старшынёй выканаўчага камітэта Саветаў народных дэпутатаў Партызанскага раёна г. Мінска[2]. Потым была абрана сакратаром Камітэта Вярхоўнага Савета СССР па пытаннях работы Саветаў народных дэпутатаў развіцця ўпраўлення і самакіравання (г. Масква), намеснікам старшыні гэтага камітэта. З 1991 года — намеснік старшыні Камітэта Савета Саюза па рэгламенце і справах Палаты[1].

У 1992 годзе стала дырэктарам мінскага піўзавода «Беларусь», а падчас яго прыватызацыі ў 1994 годзе набыла кантрольны пакет акцый і працягнула кіраваць ААТ «Піўзавод „Аліварыя“». Паводле яе ініцыятывы з’явіўся ўплывовы ў свой час галіновы саюз беларускіх півавараў[3].

Са студзеня 1997 года[1] да 2 студзеня 1999 года была намесніцай Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.

У выніку лабавога сутыкнення, якое адбылося каля 15.00 2 студзеня 1999 года на аўтамабільнай дарозе Р58 Мінск—Калачы—Мядзел у аўтамабілі Volvo 460, які належаў Тамары Дудко, атрымалі цяжкія траўмы сама Тамара і яе зяць Валерый Нялюбаў, ад якіх яны памерлі па дарозе ў бальніцу[4]. Яе дзеці і ўнучка, якія таксама былі ў машыне, не пацярпелі[3].

Грамадская дзейнасць правіць

Тамара Дудко стаяла ля вытокаў Беларускага саюза жанчын. У 1987 годзе яна стварыла Мінскі гарадскі Савет жанчын і доўгія гады яго ўзначальвала. З 1984 па 1996 гады была галоўным каардынатарам Міжнароднага альянса жаночых арганізацый.

Сям’я правіць

  • Сын — Мікалай Аркадзьевіч Дудко (нар. 16 мая 1971).
  • Дачка — Надзея Нялюбава (у дзявоцтве Дудко).

Узнагароды правіць

Ушанаванне памяці правіць

У 2002 годзе ў Маладзечне вуліца Прафсаюзная была перайменавана ў вуліцу Тамары Дудко, а ў 2003 годзе на скрыжаванні вуліц Тамары Дудко і Крынічнай быў усталяваны памятны знак з мемарыяльнай дошкай у памяць аб Дудко Т. М.[1]

Зноскі