Тамара Уладзіміраўна Скварцова
Тамара Уладзіміраўна Скварцова (нар. 9 сакавіка 1946, Бялевічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларуская тэатральная актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2003).
Тамара Уладзіміраўна Скварцова | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя |
|
Прафесія | тэатральная актрыса |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЗ 1963 па 1964 гады навучалася на Рэспубліканскіх курсах па падрыхтоўцы кіраўнікоў самадзейных драматычных калектываў (Мінск). З 1964 па 1970 гады навучалася ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце. З 1967 па 1969 гады навучалася ў студыі пры Беларускім дзяржаўным тэатры імя Янкі Купалы.
З 1970 па 1971 гады працавала ў Беларускім дзяржаўным тэатры імя Янкі Купалы. З 1971 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
Ролі
правіць- Жонка Суддзі («Несцерка» В. Вольскага)
- Сцяпанаўна («Шагал… Шагал…» паводле п’есы У. Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі»)
- Эдда («Матылёк… Матылёк…» А. Нікалаі)
- Бабуля Агапа («Агнявы Леў» А. Кружнова)
- Мамі («Восем закаханых жанчын» Р. Тама)
- Старая («Бальніца на краі свету» Х. Бойчава)
- Другая Жняя («Кот у ботах» А. Замкоўскага паводле Шарля Пэро)
- Разалія Саламена («Шлюб па-італьянску» па п’есе Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана»)
Узнагароды
правіць- 1999 — прэмія Беларускага саюза тэатральных дзеячаў за выдатнае выкананне ролі Барабошавай у спектаклі «Праўда — добра, а шчасце лепш».
- 2000 — нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
- 2003 — ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь».
- 2006 — Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
- 2014 — дыплом «За псіхалагічную праўду вобраза ў сцэнічным увасабленні сучаснай прозы» на IV Міжнародным тэатральным фестывалі «Родниковое слово» (Архангельск, Расія) за ролю Бабулі ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам».
- 2014 — «Залаты дыплом» на Міжнародным тэатральным форуме «Залаты Віцязь» у межах Славянскага форуму мастацтваў «Залаты Віцязь» (Масква, Расія) за ролю Бабулі ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам».
- 2016 — Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- 2016 — прыз «Найлепшая жаночая роля» на VI Міжнародным фестывалі камерных і монаспектакляў «LUDI» (Арол, Расія) за ролю Бабулі ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам».