Таміслаў Іванчыч

Таміслаў Іванчыч (харв.: Tomislav Ivančić; 30 лістапада 1938, Давар — 17 лютага 2017, Заграб) — каталіцкі святар, доктар багаслоўя, дэкан, прафесар Заграбскага ўніверсітэта, заснавальнік агіятэрапіі.

Таміслаў Іванчыч
Адукацыя
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Дзейнасць багаслоў, педагог, пісьменнік, выкладчык універсітэта, каталіцкі святар
Нараджэнне 30 верасня 1938(1938-09-30)[1]
Смерць 17 лютага 2017(2017-02-17)[2][3] (78 гадоў)

Біяграфія правіць

Іванчыч вывучаў філасофію і тэалогію ў Заграбе і Рыме. У 1966 годзе ён быў пасвечаны на святара Заграбскай архідыяцэзіі. Пасля сканчэння дактарата ў Папскім універсітэце ў 1971 ён вярнуўся ў Заграб.

У 1975 годзе стаў прафесарам каталіцка-тэалагічнага факультэта Заграбскага ўніверсітэта, узначаліў кафедру фундаментальнай тэалогіі. Займаўся філасофіяй, тэалогіяй і літаратурай, шукаў новыя спосабы евангелізацыі; з патрэбы развіцця духоўнай тэрапіі, неаддзельнай ад саматычнай і псіхіятрычнай тэрапіі чалавека пры комплексным лячэнні чалавека вывеў метад агіятэрапіі і ў 1990 годзе заснаваў Цэнтр духоўнай дапамогі дзеля практыкавання агіятэрапіі.

У 1983 годзе стаў канонікам Заграбскага мітрапольнага сабора. У 1998—2001 гадах — дэкан каталіцка-тэалагічнага факультэта Заграбскага ўніверсітэта. У 2001 годзе быў абраны на пост рэктара ўніверсітэта, але з прычыны хваробы не здолеў выконваць рэктарскія функцыі.

З 2004 года — член тэалагічнай камісіі Ватыкана.

Аўтар шматлікіх кніг на каталіцкую тэматыку, якія былі перакладзены на замежныя мовы. Быў сябрам Таварыства харвацкіх літаратурных перакладчыкаў, рэдактарам і аўтарам шматлікіх нацыянальных і міжнародных каталіцкіх часопісаў.

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 16 лістапада 2019.
  2. Preminuo mons. dr. Tomislav Ivančić Праверана 24 лютага 2017.
  3. Brozović D., Ladan T. Tomislav Ivančić // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. а б http://www.vecernji.hr/hrvatska/preminuo-mons-dr-tomislav-ivancic-1150302 Праверана 24 лютага 2017.

Спасылкі правіць