Танкавы таран
Танкавы тара́н — тактычны прыём танкавага бою, прызначаны для вывядзення са строю бранятэхнікі праціўніка шляхам сутыкнення. Таран прыводзіць, як правіла, да перакульвання або абязрушвання бранятэхнікі (страты гусеніцы — у выпадку танк або САУ)[1].
Першы ў свеце танкавы таран здзейсніў лейтэнант Сямён Кузьміч Асадчы 29 кастрычніка 1936 года у час грамадзянскай вайны ў Іспаніі. У складзе роты П. М. Армана каля пасёлкаў Сесенья і Эсківіяс (30 км на поўдзень ад Мадрыда) камандзір танкавага ўзвода лейтэнант С. К. Асадчы[2] сутыкнуў сваім Т-26 у лагчыну італьянскую танкетку «Ансальда»[3].
Зноскі
правіць- ↑ Лосик О. А. Немного о танковых таранах // Военные Знания. — 1996.
- ↑ Португальский Р. М. Первые и впервые. — М., ДОСААФ, 1988. стр.101
- ↑ Ибрагимов Д. С. Впервые танки против танков / Противоборство. — М.: ДОСААФ, 1989.
Літаратура
правіць- Тара́н // Военный энциклопедический словарь / Отв. ред. Еремина Н.. — М.: Эксмо, 2007. — С. 902. — 1024 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-699-23223-9. (руск.)
- Тара́н // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 477. — 663 с.