Танюрэр[1] (руск.: Таню́рер) — рака ў Чукоцкай аўтаномнай акрузе, левы прыток р. Анадыр. Даўжыня 482 км, плошча басейна 18 500 км². Бярэ пачатак у хрыбце Пэкульней, у вярхоўях — горная рака; ніжэй цячэ пераважна па Чукоцкай нізіне, дзе разбіваецца на пратокі. У басейне шмат дробных азёр (азёрнасць 2,5 %). Жыўленне снегавое і дажджавое. Замярзае ў лістападзе, адкрываецца ў канцы траўня — пачатку чэрвеня. У нізоўях суднаходная.

Танюрэр
Характарыстыка
Даўжыня
  • 482 км
Басейн 18 500 км²
Вадацёк
Вусце Рака Анадыр
 • Каардынаты 64°43′59″ пн. ш. 174°19′09″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Рака Анадыр → Onemen Bay[d]
Краіна
Код у ДВР 19050000212119000120837
=
physical
вусце
вусце

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — карта Чукоцкай аўтаномнай акругі