Таполя трохвугольналістая

Таполя трохвугольналістая[4], Таполя рабрыстая[5] (Populus deltoides) — дрэва роду Таполя.

Таполя трохвугольналістая

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Populus deltoides W.Bartram ex Marshall

Сінонімы
Populus angulata Aiton —Таполя рабрыстая[3]
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22445
NCBI  3696
EOL  584296
GRIN  t:29382
IPNI  776655-1
TPL  kew-5000049

Батанічнае апісанне правіць

Прыгожае разгалістае дрэва да 40 метраў вышыні. Вельмі хутка расце — да 1,5 м вышыні штогод. Ствол 1,8 у дыяметры. Кара маладых дрэў серабрыста-белая, з часам больш карычневая. Галіны маюць шаравата-жоўтую афарбоўку. Кара на ствале маладых дрэў можа збірацца патаўшчэннямі, падобнымі на падагру[6]. Пупышкі тонкія, жаўтавата- карычневыя, пакрытыя клейкім рэчывам. Лісце трохкутнае, буйное да 10 см даўжыні. Мужчынскія завушніцы чырванаватыя, да 10 см даўжыні, жаночыя — зялёныя да 13 см спачатку і дасягаюць 20 см пасля апылення. Насенне разносіць вецер дзякуючы пухападобнаму чубку з валасінак.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання правіць

Расце ва ўсходніх і цэнтральных штатах ЗША. Вырошчваецца для азелянення вуліц.

Таксанамія правіць

Від уваходзіць у род таполя (Populus) сямейства вярбовыя (Salicaceae) парадку вербакветныя (Malpighiales).


  яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 25—35 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Таполя    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Таполя трохвугольналістая
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Практычнае выкарыстанне правіць

Мае трывалую драўніну. Існуе дэкаратыўны сорт «Purple Tower», які мае арыгінальны выгляд лісця і кары бардовага колеру[7].

Выкарыстоўваецца часам у азеляненні гарадоў (ва Украіне расце ў Адэсе), аднак дрэва не раяць высаджваць на вуліцах, паколькі яго карані разбураюць асфальт і падземныя камунікацыі.

Цікавыя факты правіць

Таполя трохвугольналістая з’яўляецца дрэвам-сімвалам штата Канзас[8].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Сінонім паказаны паводле сайта GRIN (гл. картку расліны). Беларуская назва дадзена паводле кнігі Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз. - у крыніцы пад назвай Populus angulata
  6. Меннинджер Э. Причудливые деревья // Мир, 1970, 371 с. — С. 35
  7. Тополя дельтоподібна (Populus deltoides 'Purple Tower') - Товари - Садовий центр «Валентин і Наталя»: самшит, кипарисовик, ялівець, ялина - Укрбізнес. Праверана 11 лютага 2018.
  8. Ludington Daily News - Google News Archive Search. Праверана 11 лютага 2018.

Спасылкі правіць