Таргуны
аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
Таргуны́[1] (трансліт.: Tarhuny, руск.: Торгуны) — аграгарадок у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Тумілавіцкага сельсавета.
Аграгарадок
Таргуны
|
Гісторыя
правіцьУ 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Докшыцы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
У 1940—1954 гадах цэнтр Таргунскага сельсавета. Да 3 красавіка 1986 года вёска ўваходзіла ў склад Докшыцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
правіцьСлавутасці
правіць- Царква ў гонар Вобраза Спаса Нерукатворнага, пабудавана ў XIX ст. з дрэва, пашырана ў 1993 годзе.
- Курган Памяці на ўшанаванне памяці 80 землякоў — воінаў і партызан, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну, — быў насыпаны ў 1967 годзе. На яго вяршыні пастаўлены помнік: скульптурная група (воін трымае на руках загінуўшага ў баі таварыша).
Вядомыя асобы
правіць- Сяргей Карніловіч (1929—1993) — дзеяч беларускай эміграцыі.
- Вітольд Арлоўскі (1874, Нарвідполле — 1966) — расійскі і польскі доктар, прафесар
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 3 красавіка 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 15 (1857).
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 22.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 18
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх