«Тарзан 2: Легенда начынаецца» (англ.: Tarzan II: The Legend Begins) — мультфільм 2005 года, які выпушчаны адразу на DVD(англ.) бел., мідквел мультфільма «Тарзан» 1999 года студыі «Walt Disney Pictures». Рэліз адбыўся 14 чэрвеня 2005 года.

Тарзан 2M:
англ.: Tarzan II
Жанр фэнтэзійны фільм, прыгодніцкі фільм[1] і прыгоды[d]
Рэжысёры
Прадзюсары
На аснове Tarzan[d]
Аўтары сцэнарыя
Кампазітары
Краіна
IMDb ID 0437503

СюжэтПравіць

Да таго, як стаць Каралём Джунгляў, Тарзан быў нязграбным маленькім хлопчыкам, які спрабаваў знайсці сваё месца ў навакольным свеце. Балючае адчуванне, што ён не такі, як астатнія, прыводзіць яго да рашэння пакінуць тых, каго ён любіць. Неўзабаве Тарзан знаёміцца з загадкавым Зухарам, ад імя якога трымціць усё наваколле. Будучы разам, Таразан і Зухар разумеюць, што быць рознымі не так ужо і кепска, а радзіна і сябры — гэта напраўду дзве самыя галоўныя каштоўнасці на свеце.

Беларускі дубляжПравіць

Агучванне на беларускую мову выканана творчым згуртаваннем «Дзіўноты й памароцтвы» і ЗАТ «Сотвар» у 2008 годзе. Пераклад выканаў Алесь Квіткевіч, ролі агучылі Вера Кавалерава, Алег Радкевіч, Аляксандр Ждановіч. Песні з мультфільма выканаў Зміцер Вайцюшкевіч. Запіс адбыўся на студыі «OSMAS» і «Беларускім Відэацэнтры».

ЗаўвагіПравіць

  1. http://www.imdb.com/title/tt0120855/ Праверана 1 мая 2016.
  2. http://stopklatka.pl/film/tarzan-2-poczatek-legendy Праверана 1 мая 2016.
  3. http://movieweb.com/movie/tarzan-ii/ Праверана 1 мая 2016.
  4. http://www.filmaffinity.com/es/film382845.html Праверана 1 мая 2016.

СпасылкіПравіць