Таро Асо

Японскі палітык, бізнесмен

Тара Аса (20 верасня 1940 года) — японскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Таро Асо
яп.: 麻生 太郎
92-і прэм’ер-міністр Японіі
24 верасня 2008 — 16 верасня 2009
Папярэднік Ясуа Фукуда
Пераемнік Юкіа Хатаяма
намеснік прэм’ер-міністра Японіі[d]
26 снежня 2012 — 4 кастрычніка 2021
Папярэднік Katsuya Okada[d]
міністр унутраных спраў і камунікацый Японіі[d]
22 верасня 2003 — 31 кастрычніка 2005
Член Палаты прадстаўнікоў Японіі[d]
з 22 кастрычніка 2017
Міністр фінансаў Японіі[d]
26 снежня 2012 — 4 кастрычніка 2021
Папярэднік Koriki Jojima[d]
Пераемнік Shun'ichi Suzuki[d]
Minister of State for Financial Services[d]
26 снежня 2012 — 4 кастрычніка 2021
Член Палаты прадстаўнікоў Японіі[d]
з 31 кастрычніка 2021
Нараджэнне 20 верасня 1940(1940-09-20)[1][2][…] (83 гады)
Бацька Takakichi Asō[d]
Маці Kazuko Asō[d]
Жонка Chikako Asō[d]
Дзеці Masahiro Asō[d]
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
Член у
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Order of the Southern Cross Order of Friendship Grand Cross, Special Class of the Order of the Sun of Peru Сонца Перу, ордэн
Сайт aso-taro.jp (яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палітычная кар’ера

правіць

З 1979 Тара Аса дзевяць разоў абіраўся дэпутатам парламента. З 1988 года працаваў ва ўрадзе — займаў пасады намесніка міністра адукацыі, культуры і спорту, міністра эканамічнага планавання, міністра эканомікі і фінансаў, а таксама міністра ўнутраных спраў і камунікацый. З 31 кастрычніка 2005 па 27 жніўня 2007 г. займаў пасаду міністра замежных спраў. Лічыцца кансерватыўным палітыкам.

22 верасня 2008 года абраны старшынёй ЛДПЯ, замест прэм’ер-міністра Японіі Ясуа Фукуда. 24 верасня 2008 г. абраны прэм’ер-міністрам Японіі.

Пад кіраўніцтвам Тара Аса ЛДПЯ пацярпела поўнае паражэнне на ўсеагульных выбарах, якія адбыліся 30 жніўня 2009 года. Па выніках галасавання партыя ўпершыню за сваю гісторыю пайшла ў апазіцыю і не змагла прыняць ніякага ўдзелу ў фарміраванні ўрада. 31 жніўня 2009 г Тара Аса, прыняўшы на сябе ўсю адказнасць за няўдачы ЛДПЯ, выказаў намер пакінуць пасаду старшыні партыі.

26 снежня 2012 г. прызначаны намеснікам прэм’ера і міністрам фінансаў у другім кабінеце Сіндза Абэ.

Зноскі

  1. Tarō Asō // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Pas L. v. Taro Aso // Genealogics — 2003.

Спасылкі

правіць