Тары́т — мінерал падкласа астраўных сілікатаў, сілікат торыю ThSiO4. Змяшчае ад 45 да 75 % ThO2, дамешкі жалеза, урану, кальцыю, фосфару, тытану, марганцу, алюмінію і іншых элементаў.

Тарыт
Формула ThSiO4
Прымесь U, Tr, Fe, Ca, Mn, P, Ti, Al
Сінгонія тэтраганальная
Колер чорны, карычневы, аранжавы, жоўты, жоўта-бурага, чырвона-буры
Колер рысы карычневы
Бляск тлусты, смаляны, шкляны, матавы
Празрыстасць неапразрысты
Цвёрдасць 4,5—5
Спайнасць недасканалая
Злом ракавісты
Шчыльнасць 4,1—6,7 г/см³
Паказчык пераламлення 1,79—1,84

Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае крышталі і агрэгаты чорнага, карычневага, жоўтага, жоўта-бурага, чырвона-бурага колеру. Цвёрдасць 4,5—5 па шкале Моаса. Крохкі. Шчыльнасць 4,1—6,7 г/см³. Радыеактыўны.

Сустракаецца ў пегматытах, ніфелінавых сіенітах, гранітах. Прамысловае значэнне мае ў россыпах. Руда на торый.

Літаратура правіць

  • Тори́т // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 485. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)

Спасылкі правіць