Таццяна Аляксееўна Таякіна

Таццяна Аляксееўна Тая́кіна (укр.: Тетяна Олексіївна Таякіна; 12 студзеня 1951 — 7 снежня 2023[1]) — савецкая ўкраінская балерына, педагог. Народная артыстка СССР (1980).

Таццяна Аляксееўна Таякіна
Дата нараджэння 12 студзеня 1951(1951-01-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 снежня 2023(2023-12-09) (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балерына
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
народны артыст СССР народны артыст Украінскай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзілася 12 студзеня 1951 года ў Кіеве ў сям’і кіроўцы і прадаўшчыцы крамы падпісных выданняў.[2]

Займацца танцам пачала ў Палацы піянераў у Л. Крымскай, дзякуючы парадзе якой паступіла ў Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча, якое скончыла ў 1969 годзе па класе В. П. Мей. Сярод педагогаў у вучылішчы — А. А. Папова (класічны танец), Ф. М. Баклан  (укр.) (дуэтны танец), А. В. Зайцаў, А. М. Муха.

З 1969 года — у балетнай трупе Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі, дзе танцавала да 1989 года. У тэатры займалася ў Г. М. Кірылавай, свае найважнейшыя партыі рыхтавала з педагогам-рэпетытарам І. С. Сонінай.[3]

З 1969 года склаўся шматгадовы творчы танцавальны дуэт з артыстам балета В. П. Коўтунам  (руск.). У 1970 годзе іх дуэт браў удзел у Міжнародным конкурсе артыстаў балета ў Варне, дзе яны сталі лаўрэатамі 3-й прэміі. У 1973 годзе атрымалі 2-ю прэмію і сярэбраны медаль Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Маскве.

У 1977 годзе па запрашэнні М. М. Плісецкай удзельнічала разам з В. П. Коўтунам  (руск.) у IV Міжнародным фестывалі танца ў Парыжы, дзе за выкананне «Вялікага класічнага па» на музыку Д. Абера ў харэаграфіі В. І. Гзоўскага  (руск.) атрымала прэмію імя Ганны Паўлавай, якая ўручаецца Парыжскай акадэміяй танца.

У якасці вядучай балярыны гастралявала за мяжой.

У 1982 годзе скончыла ГІТІС па спецыяльнасці «педагог-балетмайстар».

З 1989 года — мастацкі кіраўнік, у 1993—2010 гадах — дырэктар Кіеўскага харэаграфічнага вучылішча.[4]

Выкладала ў балетнай студыі Ochi International Ballet (Нагоя, Японія).

З 1996 года — член Камітэта па Дзяржаўных прэміях Украіны імя Т. Р. Шаўчэнкі.

Сям’я правіць

Творчасць правіць

Высокае тэхнічнае майстэрства і артыстычная адоранасць дазваляюць балерыне з роўным поспехам выступаць як у класічным, так і ў сучасным рэпертуары. Яе лепшыя партыі: Адэта-Адылія («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага), Сванільда («Капелія» Л. Дэліба), Нікія («Баядэрка» Л. Мінкуса), Аўрора («Спячая прыгажуня» П. І. Чайкоўскага), Жызель («Жызель» А. Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса).

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Пішла з життя видатна українська балерина та педагогиня Тетяна Таякіна (укр.). Вечірній Київ (11 снежня 2023). Праверана 15 снежня 2023.
  2. «Куда-то ехать уже поздно» // «Газета по-українськи», 6.4.2006.
  3. Татьяна Таякина: «Мне помогает любовь…» Архівавана 11 жніўня 2014. // «Зеркало недели. Украина», 5 апреля 1996.
  4. Київське державне хореографічне училище. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2014. Праверана 13 жніўня 2013.
  5. Указ Президиума Верховного Совета СССР от 31 января 1980 года № 1500—Х «О присвоении почётного звания „Народный артист СССР“ тов. Таякиной Т. А.» // «Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик». — № 6 (2028) от 6 февраля 1980 года. — Ст.114.
  6. Валерий Ковтун | teatral — всё о театре! Архівавана 12 жніўня 2014 года.

Літаратура правіць

  • Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.