Таццяна Антонаўна Пятроўская

Таццяна Антонаўна Пятроўская (14 снежня 1946, г. Мінск — 9 чэрвеня 2000) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка).

Таццяна Антонаўна Пятроўская
Дата нараджэння 14 снежня 1946(1946-12-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 чэрвеня 2000(2000-06-09) (53 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1966 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1975 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучылася ў М. Бяляева, В. Гаўрылава, С. Ларчанкі. Удзельніца мастацкіх выставак з 1975 года[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[2].

Жыла ў г. Мінску[2]. Памерла 9 чэрвеня 2000 года[3].

Творчасць правіць

Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка). Асноўныя творы: дэкаратыўныя пласты для сталовай фабрыкі імя Н. Крупскай, рэльефы «Стары горад», вазы, скульптура, пластыка, свяцільнікі для Дома шлюбаў Цэнтральнага раёна (абодва ў г. Мінску), дэкаратыўныя рэльефы «Музыка» для Палаца культуры, пласты і дэкаратыўныя вазы для аптэкі (абодва ў г. Барысаве); дэкаратыўныя скульптуры «Ля электрычкі», «У разгар чэрвеня», «Канцэрт», «Суседка», «Раніца нядзельная», «Незабудкі»; кампазіцыі «Кветкі з саду», «Кветкі на захадзе сонца»; серыя талерак «Змрок»; вазы «Сінія мроі»[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ[2].

Зноскі

  1. Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088doi:10.1515/AKL
  2. а б в г д Пятроўская Таццяна Антонаўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  3. Таццяна Антонаўна Пятроўская на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура правіць

  • Пятроўская Таццяна Антонаўна // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі правіць