Таццяна Севасцьянаўна Страмцова
Таццяна Севасцьянаўна Страмцова (7 лістапада 1911, Бухара — ?) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1954).
Таццяна Севасцьянаўна Страмцова | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лістапада 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры (1954) |
Партыя | |
Член у |
Біяграфія Правіць
Скончыла Сярэднеазіяцкі індустрыяльны інстытут у 1936 годзе. Працавала ў Дзяржплане Узбекскай ССР, старшым архітэктарам, начальнікам аддзела ва Упраўленні па справах архітэктуры пры СНК БССР, навуковым супрацоўнікам, начальнікам канструктарскага бюро ў БелНДІбудматэрыялаў, з 1955 па 1971 год — старшым навуковым супрацоўнікам, загадчык сектара ІБіА Дзяржбуда БССР, БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1937 года. Член КПСС з 1963 года. Пражывала ў г. Мінск.
Творчасць Правіць
Удзельнічала ў праектаванні жылога пасёлка Мінскага аэрапорта (1951), распрацоўцы альбома тыпавых праектаў сельскіх клубаў для БССР (1948). Аўтар кнігі «Праектаванне жылых і грамадскіх будынкаў у Беларусі» (Мінск, 1965), артыкулаў па гісторыі жыллёвага будаўніцтва ў БССР.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Страмцова Таццяна Севасцьянаўна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)