Таццяна Стэфанаўна Баўэр

Таццяна Стэфанаўна Баўэр (13 красавіка 1924, г. Масква — 13 чэрвеня 1944) — удзельніца партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Таццяна Стэфанаўна Баўэр
Дата нараджэння 13 красавіка 1924(1924-04-13)
Месца нараджэння г. Масква
Дата смерці 13 чэрвеня 1944(1944-06-13) (20 гадоў)
Месца смерці
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

БіяграфіяПравіць

Дачка венгерскага камуніста Стэфана (Іштвана) Сігізмундавіча Баўэра — удзельніка венгерскай рэвалюцыі 1919, які эміграваў у СССР у 1921. Член ВЛКСМ. У 1941 годзе паступіла на гістарычны факультэт МДУ. У кастрычніку 1941 пайшла працаваць на завод «Чырвоны пралетарый»[2].

Выдатна валодала вянгерскай і нямецкай мовамі[2].

У 1942 добраахвотна пайшла на фронт, разведчыца, медсястра. У пачатку жніўня 1942 года на акупаванай тэрыторыі Беларусі пад імем Таццяны Клімантовіч: вяла выведвальную і дыверсійную працу, распаўсюджвала савецкія газеты, улёткі ў Мінску і Мінскай вобласці, здабывала зброю, боепрыпасы, медыкаменты для партызан[1]. Летам 1944 пад пагрозай арышту павінна была сыйсці да партызан[2]. Загінула ў баі з карнікамі праз некалькі дзён каля вёскі Макаўе Барысаўскага раёна[1][2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Бауэр Татьяна Стефановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 46. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Бауэр Татьяна Стефановна (руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Поляновский Макс. Повесть о юной разведчице. М., 1961

СпасылкіПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.