Таццяна Сяргееўна Берлін
Таццяна Сяргееўна Берлiн (дзявочае Мартынюк; нар. 9 красавіка 1977, г. Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларуская шахматыстка.
Таццяна Сяргееўна Берлін | |
---|---|
Краіны: | |
Дата нараджэння: | 9 красавіка 1977[1] (47 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Званне: | жаночы міжнародны майстар[d][1] |
Актуальны рэйтынг: | 2 127 (сакавік 2021)[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў сям’і служачых. У 1999 годзе скончыла матэматычны факультэт БрДУ па спецыяльнасці «Матэматыка» з наданнем кваліфікацыі «Настаўнік матэматыкі, інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі».
У 1999—2000 гадах — трэнер па шахматах спартыўнай школы г. Кобрына. У 2000 годзе пачала працаваць інжынерам-праграмістам кафедры інфарматыкі і прыкладной матэматыкі і, адначасова, асістэнтам па сумяшчэнню. З 2007 года з’яўляецца выкладчыкам кафедры інфарматыкі і прыкладной матэматыкі, з 2012 года — выкладчыкам кафедры прыкладной матэматыкі i тэхналогiй праграмавання БрДУ. Са студзеня па май 2013 года без адрыву ад вытворчасці прайшла курс «Английский язык для математиков и программистов» у адукацыйным цэнтры «Нью-Тон». З 2011 года па 2013 год — намеснік дэкана матэматычнага факультэта па выхаваўчай працы.
Трэніруе студэнцкую зборную ўніверсітэта па шахматах. У 2000 годзе выканала норму майстра спорту, а ў 2001 годзе — міжнароднага майстра па шахматах. У 2006 годзе на Сусветнай шахматнай алімпіадзе (г. Турын, Італія) у складзе нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь выйграла алімпійскае золата на 4 дошцы сярод жанчын. Неаднаразова перамагала і станавілася прызёрам ў першынствах і чэмпіянатах Рэспублікі Беларусь, міжнародных спаборніцтвах[3].
Зноскі
- ↑ а б FIDE Ratings and Statistics
- ↑ Міжнародная шахматная федэрацыя FIDE Standard Ratings as of 31 March 2021 — 2021.
- ↑ Берлін Таццяна Сяргееўна(недаступная спасылка)