Таццяна Ціханаўна Ліцкевіч

Таццяна Ціханаўна Ліцкевіч (16 чэрвеня 1931, в. Залессе, цяпер Баранавіцкі раён28 лютага 2010[1]) — беларускі жывёлавод, Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Дэпутатка Вярхоўнага Савета БССР.

Таццяна Ціханаўна Ліцкевіч
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1931(1931-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 лютага 2010(2010-02-28) (78 гадоў)
Грамадзянства
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы медаль «Серп і Молат»
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1931 годзе ў вёсцы Залессе Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы.

З 1952 года — цялятніца, у 1963—1985 гадах — даярка Залескай фермы-саўгаса «Вольна-Чэрніхава» (з 1960 года эксперыментальная база «Вольна-Чэрніхава»). Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 22 сакавіка 1966 года за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі. Узнагароджана залатым медалём «Серп і Молат» і двума ордэнамі Леніна[2]. Была дэлегатам ХХІV з’езда КПСС.

Зноскі

  1. Лицкевич Татьяна Тихоновна. warheroes.ru. Праверана 17 кастрычніка 2023.
  2. Ганна Іванаўна Карповіч