Залессе (Баранавіцкі раён)
Зале́ссе[2] (трансліт.: Zaliessie, руск.: Залесье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 22 км на паўднёвы ўсход ад Баранавічаў, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск.
Вёска
Залессе
|
Гісторыя
правіцьПа пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагоддзя, у 1571 годзе вёска ўваходзіла ў маёнтак Вольна, які належаў Валовічам.
У 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 34 жыхары.
Насельніцтва
правіць- 51 двор, 315 жыхароў (1897)
- 64 двары, 239 жыхароў (1909)
- 86 дамоў, 473 жыхары (1921)
- 571 жыхар (1939)
- 480 жыхароў (1959)
- 126 двароў, 166 жыхароў (1998)
- 75 гаспадарак, 134 жыхары (2005)
Вядомыя асобы
правіць- Мікалай Лявонцьевіч Вяленка (1898—1975) — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Іван Дзмітрыевіч Ліцкевіч (1946—1995) — савецкі і расійскі прадпрымальнік.
- Таццяна Ціханаўна Ліцкевіч (1931—2010) — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Дзмітрый Дзмітрыевіч Руцкі (1942—2017) — дзяржаўны дзеяч.
Крыніцы
правіць- ↑ Дзяржкартгеацэнтр
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх