Вольна

аграгарадок у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Во́льна[1] (трансліт.: Voĺna, руск.: Вольно) — аграгарадок[2] у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 27 км на паўднёвы ўсход ад Баранавіч, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск, на аўтамабільнай дарозе Сталовічы — Мір.

Аграгарадок
Вольна
Volna 01 11 2009.JPG
Краявіды Вольны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
854 чалавекі (1998)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225367
Аўтамабільны код
1
Вольна на карце Беларусі ±
Вольна (Беларусь)
Вольна
Вольна (Брэсцкая вобласць)
Вольна

Цэнтр эксперыментальнай базы «Вольна—Чэрніхава».

ГісторыяПравіць

У пісьмовых крыніцах вядома як сяло Вольнае з сярэдзіны 16 ст. У 1567 маёнтак Вольна — шляхецкая ўласнасць Ю. А. Хадкевіча, які выстаўляў у войска 4 коннікі. У 1571 — маёнтак уласнасць Соф'і Слуцкай, а пасля Астафея Валовіча.

У 1632 уладальнікі Вольна, наваградскі стольнік Крыштап Каменскі і яго жонка Алена Друцкая-Горская, фундавалі ў вёсцы царква і манастыр базыльян.[3]

У 1768 базыльяне пабудавалі царкву Святой Тройцы. Пры базыльянскім манастыры існавала школа, у якой вучыўся мастацтвазнавец, архітэктар і скульптар Рафал Слізень.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі, сяло Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

У 1839 расійскія ўлады скасавалі манастыр, а грэка-каталіцкую царкву перарабілі на праваслаўную. У 1879 годзе мясцовы праваслаўны прыход налічваў каля 5 тыс. вернікаў (з іх 5 % пісьменных), дзейнічала праваслаўнае папячыцельства.

У 1886 годзе дзейнічалі праваслаўная царква, народнае вучылішча (адкрыта ў 1863 годзе), побач з сялом — вінакурны завод і млын. У 1890 годзе адчынена царкоўна-прыходская школа. У 1897 годзе працавалі народнае вучылішча, царква, хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом, існаваў помнік у гонар вызвалення сялян ад прыгоннай залежнасці.

У 1900 годзе ў народным вучылішчы займаліся 100 хлопчыкаў (настаўніца Г. Тарановіч). З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Чэрніхаўскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з вёскай размяшчаўся аднайменны фальварак.

З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Гарадзішчанскага раёна, з 25 снежня 1962 года Баранавіцкага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 21 аднавясковец.

ІнфраструктураПравіць

 
Адміністрацыйны будынак
 
Дом культуры

У аграгарадку знаходзіцца выканком сельсавета, будынак эксперыментальнай базы, працавалі рамонтна-механічныя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, спіртзавод, Дом быту, сярэдняя школа (у 1995 годзе адкрыты краязнаўчы музей), клуб, бібліятэка, амбулаторыя, аптэка, аддзяленне сувязі, ашчадны банк, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячыя яслі-сад, сталовая, 4 магазіны.

НасельніцтваПравіць

  • 1886 — 61 двор, 470 жыхароў
  • 1897 — 99 двароў, 341 жыхар
  • 1909 — 107 двароў, 44 жыхары
  • 1921 — 125 дамоў, 724 жыхары
  • 1939 — 941 жыхар
  • 1959 — 641 жыхар
  • 1970 — 336 двароў, 1084 жыхары
  • 1998 — 370 двароў, 854 жыхары
  • 2005 — 316 гаспадарак, 764 жыхары

Інфармацыя для турыстаўПравіць

 
Царква Св. Тройцы

СлавутасціПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

  • Палац Слізняў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 14.03.2008 N 47 «О преобразовании сельских населенных пунктов Барановичского района в агрогородки»
  3. Wolna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 856

ЛітаратураПравіць

  • Wolna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 856
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8, С. 266.

СпасылкіПравіць