Рафал Слізень

скульптар

Рафал Ратша Слізень (27 чэрвеня 1804, м. Бартнікі Навагрудскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Баранавіцкі раён — 20 мая 1881) — беларускі скульптар, жывапісец, медальер, архітэктар.

Рафал Слізень
польск.: Rafał Ślizień
Нараджэнне 27 чэрвеня 1803(1803-06-27) ці не пазней за 27 чэрвеня 1804
Смерць 20 мая 1881(1881-05-20)
Род Слізні
Бацька Ян Слізень
Маці Анеля з Мацкевічаў[d]
Жонка Каміла з Тышкевічаў[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Рафал Слізень. Ян і Анэля Слізні, памятны медальён да Залатога вяселля бацькоў.

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Яна і Анелі Слізняў[1]. Пачатковую адукацыю атрымаў у базыльянскай школе ў мястэчку Вольна (Навагрудскі павет), потым у езуіцкай школе ў Полацку. У 1820 паступіў на факультэт права Віленскага ўніверсітэта, адначасова наведваў Віленскую мастацкую школу, вучыўся ў Я. Рустэма і К. Ельскага[2]. Пасля сканчэння ўніверсітэта ў 1826—1829 гадах працаваў у Міністэрстве замежных спраў у Пецярбургу. Пасля 1830 вярнуўся на радзіму, ў свой маёнтак Вольна, дзе сабраў багатую мастацкую калекцыю[1][3].

Творчасць

правіць

У Вольне дзе стварыў некалькі дзесяткаў жывапісных і скульптурных партрэтаў сваіх родных, знаёмых, суседзяў, якія вызначаюцца тонкасцю і глыбінёй індывідуальных характарыстык (партрэты Марылі, Францішкі і Міхаіла Верашчакаў). Выканаў 57 медальёнаў, у т.л. сваіх бацькоў Яна і Анелі Слізняў, прысвечаныя іх залатому вяселлю, а таксама Уладзіслава, Люцыяна, Браніслава Слізняў, барэльефы і медальёны Т. Зана, Я. Чачота, А. Э. Адынца, А. Міцкевіча, М. Ромера, К. і Я. Тышкевічаў, А. Храптовіча, Г. Ржавускага і інш., у пластычнай трактоўцы якіх адчуваецца смелае выкарыстанне традыцый класіцызму і рамантызму[1]. Стварыў бюсты А. Міцкевіча, Я. Астроўскага і М. Антакольскага[3].

Паводле яго праектаў пабудавана некалькі палацаў і гаспадарчых пабудоў[1].

Сям’я

правіць

Рафал быў у шлюбе з Камілай з багатага роду Тышкевічаў, яны мелі чатырох сыноў і двух дачок. Маёнтак Вольна перайшоў па спадчыне малодшаму сыну Генрыху, які ажаніўся з Нінай Маўросавай, дачкой асабістага ад’ютанта генерала Мураўёва, гарачай прыхільніцай і патрыёткай нацыянальнага адраджэння[4].

Зноскі

  1. а б в г БелЭн 2002.
  2. Зміцер Юркевіч. Рафал Слізень, скульптар з Наваградчыны. Культура і мастацтва (22 красавіка 2022).
  3. а б ЭГБ 2001, с. 334.
  4. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць