Слізні
шляхецкі род
Слі́зні — шляхецкі род уласнага герба ў Вялікім Княстве Літоўскім. Вядуць радавод ад паўлегендарнага Ратшы, нашчадкі якога служылі ў князя Аляксандра Неўскага, вялікіх князёў цвярскіх і маскоўскіх. Некаторыя прадстаўнікі роду перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае. Іван Андрэевіч Толпык-Слізень, паводле некаторых звестак, быў прызначаны вялікім князем літоўскім Вітаўтам ваяводам бранскім.
Вядомыя прадстаўнікі
правіць- Аляксандр (1579—11.1.1651), сын Рыгора, стольнік ашмянскі, староста мядзельскі, выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Як каралеўскі сакратар двойчы ездзіў паслом у Маскву.
- Аляксандр Казімір (пам. 26 студзеня 1684), сын Аляксандра, падстолі ашмянскі, каралеўскі сакратар, стольнік ашмянскі, віцэ-адміністратар Берасцейскай эканоміі.
- Стафан Ян (? — да 5.7.1707), сын Аляксандра, рэферэндар вялікі літоўскі з 1705, староста крэўскі, пасол на сойм 1696, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1705.
- Міхал (?—11.11.1760), сын Стафана Яна, падканюшы з 1736, староста крэўскі, быў паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.
- Стафан (?—1780?), сын Міхала, староста крэўскі, падкаморы слонімскі з 1756, генерал-маёр войска Вялікага Княства Літоўскага
- Міхал (?—11.11.1760), сын Стафана Яна, падканюшы з 1736, староста крэўскі, быў паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.
- Міхал Брунон (? — да 12.5.1729), сын Аляксандра, генеральны стражнік войска ВКЛ з 1698, падстолі ашмянскі ў 1708—15, пісар скарбовы ВКЛ з 1715.
- Стафан Ян (? — да 5.7.1707), сын Аляксандра, рэферэндар вялікі літоўскі з 1705, староста крэўскі, пасол на сойм 1696, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1705.
- Аляксандр Казімір (пам. 26 студзеня 1684), сын Аляксандра, падстолі ашмянскі, каралеўскі сакратар, стольнік ашмянскі, віцэ-адміністратар Берасцейскай эканоміі.
- Рафал (?—2.6.1817), сын Юзафа, стольнік старадубскі ў 1776—83, пісар скарбовы ВКЛ у 1781—82, інстыгатар вялікі літоўскі з 1782, староста крэўскі з 1781, генерал-ад'ютант войска Вялікага Княства Літоўскага.
- Юзаф (? — каля 1856), сын Міхала, бабруйскі маршалак у 1804—07. У сваім маёнтку Мсціж Барысаўскага павета сабраў вялікую калекцыю манет і скарбаў, мінералаў, прадметаў мастацтва. Заклаў батанічны сад і аранжарэю, меў заапарк.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Генеалагічнае дрэва Слізняў (польск.)