Стафан Ян Слізень
рэферэндар вялікі літоўскі
Стафан Ян Слізень (? — да 5 ліпеня 1707) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Стафан Ян Слізень | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Stefan Jan Ślizień | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Уладзіслаў Бжастоўскі | ||||||
Пераемнік | Ян Фрыдэрык Сапега | ||||||
Нараджэнне | XVII стагоддзе | ||||||
Смерць | не пазней за 5 ліпеня 1707 | ||||||
Род | Слізні | ||||||
Бацька | Аляксандр Казімір Слізень | ||||||
Дзеці | Міхал Слізень |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Слізняў, сын Аляксандра Казіміра, стольніка ашмянскага. Падстароста ашмянскі з 1681 года, пісар земскі ашмянскі з 1683 года, Рэферэндар вялікі літоўскі з 15 чэрвеня 1705 года па 1707, староста крэўскі, пасол на сойм 1696, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1705.
Пад сцягамі караля Яна Сабескага браў удзел у бітвах пад Няміравам, Комарна, Калішам, Хацінам; з Сяняўскім — у Валахіі. Пазней усё падзеі апісаў у рыфмаваным дыярыушы. У 1705 годзе браў удзел у Сандамірскай канфедэрацыі ад Віленскага ваяводства.
Творы
правіць- Haracz krwią turecką Turkom wypłacony. — Wilno. — 1674.
фрагменты:
Літаратура
правіць- Віцько Д. В. Silva rerum Стафана Яна Слізня XVII—XVIII стст. з успамінамі Аляксандра Слізня за 1561—1649 гг. (са збораў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) // Здабыткі. Дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 11. — Мн., 2009. — С. 62-88.
- Вяроўкін-Шэлюта У. Слізні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 584. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Слізні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Bibliografia Literatury Polskiej — Nowy Korbut. Т. 3. Piśmiennictwo Staropolskie. — Warszawa. — 1965. — s. 324.
- Poczobut-Odlanicki J. W. Pamiętnik. — Warszawa. — 1987.