Іван Дзмітрыевіч Ліцкевіч
Іва́н Дзмі́трыевіч Ліцке́віч (руск.: Иван Дмитриевич Лицкевич; 2 студзеня 1946, в. Залессе, цяпер Брэсцкая вобласць — 19 жніўня 1995, Омск) — савецкі і расійскі прадпрымальнік[1], прэзідэнт аб’яднання АТАТ «Омскі нафтаперапрацоўчы завод» з 1987 па 1995 гады[1].
Іван Дзмітрыевіч Ліцкевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | прадпрымальнік |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 жніўня 1995 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 2 студзеня 1946 года ў вёсцы Залессе Баранавіцкай вобласці Беларускай ССР. У 1962 годзе на радзіме скончыў сярэднюю школу.
З 1963 года жыў у горадзе Омск, працаваў на нафтазаводзе, дзе пачынаў слесарам цэха № 10. З 1971 па 1972 гады праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай Арміі, пасля чаго вярнуўся ў Омск і працягнуў працоўную дзейнасць на заводзе.
З 1987 года — генеральны дырэктар прадпрыемства. У сувязі з акцыянаваннем прадпрыемства ў 1993 годзе Ліцкевіч абраны прэзідэнтам АТАТ «Омскі нафтаперапрацоўчы завод». Быў супраць зліцця прадпрыемства з вытворчым аб’яднаннем «Наябрскнафтагаз», якія пасля ўтварылі новае прадпрыемства «Сібнафта».
Загінуў пры незвычайных абставінах 19 жніўня 1995 года. Патануў у рацэ Іртыш, дзе вырашыў пакупацца па дарозе дамоў, за тыдзень да зліцця «Омскага нафтапераапрацоўчага завода» з вытворчым аб’яднаннем «Наябрскнафтагаз», супраць якога выступаў. Быў пахаваны на Стара-Усходніх могілках.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, ордэнам Рускай Праваслаўнай Царквы[2].
Памяць
правіцьІмем Івана Ліцкевіча названа плошча ў горадзе Омск[1]. На доме ў Омску па праспекце Міру, дзе жыў Ліцкевіч, устаноўлена мемарыяльная дошка. Праводзяцца штогадовыя ўручэнні прэмій імя І. Д. Ліцкевіча, заснаваныя кіруючай кампаніяй Омскага нафтаперапрацоўчага завода «за поспехі ў засваенні навук, даследчую працу, актыўнасць у грамадскім жыцці»[3].
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Универсальный краеведческий календарь ОГОНБ им.А.С.Пушкина. Лицкевич Иван Дмитриевич (1946-1995). Директор Омского нефтеперерабатывающего завода. 60 лет со дня рождения.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2012. Праверана 14 лістапада 2011.
- ↑ Омские муниципальные библиотеки. Товарищ Президент (руск.). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 14 лістапада 2011.
- ↑ Информационное агентство "Деловой Омск". На Омском нефтеперерабатывающем заводе состоялось вручение премии имени Ивана Лицкевича студентам Омска (руск.). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2012. Праверана 14 лістапада 2011.
Спасылкі
правіць- Памяти Ивана Лицкевича "Его гибель до сих пор загадка" (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 14 лістапада 2011.
- Омские муниципальные библиотеки. Товарищ Президент (руск.). Праверана 14 лістапада 2011.
- Универсальный краеведческий календарь ОГОНБ им.А.С.Пушкина. Лицкевич Иван Дмитриевич (1946-1995). Директор Омского нефтеперерабатывающего завода. 60 лет со дня рождения.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2012. Праверана 14 лістапада 2011.
- Лев Абалкин. За сутки до своей гибели (руск.)(недаступная спасылка). Омский деловой еженедельник "Коммерческие вести" (17 жніўня 2005). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2012. Праверана 14 лістапада 2011.
- Марат ИСАНГАЗИН. СИБНЕФТЬ: тайна рождения (руск.)(недаступная спасылка). Омский деловой еженедельник "Коммерческие вести". Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2011. Праверана 14 лістапада 2011.
- Акция памяти Ивана Лицкевича (руск.). Праверана 14 лістапада 2011.