Таіравэ[1] (укр.: Таї́рове) — пасёлак гарадскога тыпу ў Авідзіяпольскім раёне Адэскай вобласці Украіны. Чыгуначны прыпыначны пункт "13-ы км". Адзін з цэнтраў вінаградарства і вінаробства ва Украіне.

Пасёлак гарадскога тыпу
Таіравэ
укр.: Таїрове
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1909
ПГТ з
Плошча
8,469 км²
Вышыня цэнтра
19 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
3250 чалавек (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-48
Паштовы індэкс
65496
Таіравэ на карце Украіны ±
Таіравэ (Украіна)
Таіравэ
Таіравэ (Адэская вобласць)
Таіравэ

Гісторыя правіць

Пасёлак паўстаў на землях Адэскай гарадской думы ў выніку стварэння першай навукова даследчай ўстановы краю - Інстытута вінаградарства і вінаробства, які заклаў Васіль Таіраў. Спачатку, 5 люты 1905 г., ён адкрыў на Новым рынку Адэсы ў адным пакоі невялікую хімічную і мікрабіялагічную лабараторыю з пачатковым капіталам у 2 тыс. руб. Неўзабаве лабараторыя перарасла ў вінаробную станцыю вінаградараў і вінаробаў. На працягу 1910-1912 гг. на левым беразе Сухога лімана ўзвялі адміністрацыйны корпус, дамы для навукоўцаў, казарму для рабочых з лазняй і пральняй, вінны склеп на тры паверхі, іншыя гаспадарчыя пабудовы. У першае дзесяцігоддзе свайго існавання ўстанова прымала ўдзел у шэрагу нацыянальных і міжнародных выстаў, на якіх атрымлівала высокія ўзнагароды. 8 лютага 1915 г. дзякуючы Дэпартаменту земляробства на станцыі стварылі Вышэйшыя курсы вінаградарства з гадавым тэрмінам навучання. Сёння гэта ўкраінскі Нацыянальны навуковы цэнтр "Інстытут вінаградарства і вінаробства імя В. Таірава".

Зноскі