Томаш Ігнацы Зянковіч
Томаш Ігнацы Зянковіч (польск.: Tomasz Ignacy Zienkowicz; 5 студзеня 1717 — 9 снежня 1790) — рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп.
Томаш Ігнацы Зянковіч | |
---|---|
![]() | |
Нараджэнне | 5 студзеня 1717 |
Смерць | 9 снежня 1790 (73 гады) |
Дынастыя | род Зянковічаў[d] |
Высвечаны на ксяндза 9 ліпеня 1741 года. 21 ліпеня 1755 года прызначаны тытулярным біскупам Арэопаліскім і дапаможным біскупам Віленскай дыяцэзіі — біскупам Беларускім. Кансэкраваны 9 лістапада 1755 года. У 1763—1781 гадах біскуп-суфраган Віленскай дыяцэзіі. У 1765 годзе асвяціў Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Магілёве, які неўзабаве стаў галоўным касцёлам Расійскай імперыі. З 1781 года на пенсіі.
СпасылкіПравіць
Папярэднік: Жуаў да Мадрэ дэ Дэўш Сейшаш да Фонсека Боргеш |
Арэопаліскія біскупы 1755—1790 |
Пераемнік: Уільям Уорынг |
Папярэднік: Антоній Юзаф Жалкоўскі |
Беларускія біскупы 1755—1763 |
Пераемнік: Ян Стэфан Гедройц |
Папярэднік: Антоній Юзаф Жалкоўскі |
Біскупы-суфраганы віленскія 1763—1781 |
Пераемнік: Пётр Аляксандр Тачылоўскі |