Томаш Губачан

славацкі футбаліст

То́маш Гу́бачан (славацк.: Tomáš Hubočan; нар. 17 верасня 1985, Жыліна, Чэхаславакія) — славацкі футбаліст, абаронца клуба «Жыліна» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Славакіі.

Футбол
Томаш Губачан
Агульная інфармацыя
Мянушкі Тома, Губа[1]
Нарадзіўся 17 верасня 1985(1985-09-17)[2][3] (38 гадоў)
Грамадзянства  Славакія
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Славакія Жыліна
Нумар 15
Маладзёжныя клубы
2001—2004 Славакія Жыліна
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2008 Славакія Жыліна 38 (2)
2006   Славакія ВіОн 36 (1)
2008—2014 Расія Зеніт (СПб) 113 (0)
2014—2016 Расія Дынама (Масква) 40 (2)
2016—2019 Францыя Алімпік (Марсель) 16 (0)
2017—2018   Турцыя Трабзанспор 20 (0)
2019—2022 Рэспубліка Кіпр Амонія (Нікасія) 57 (0)
2022—2023 Рэспубліка Кіпр Карміятыса 27 (0)
2023— Славакія Жыліна
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2021 Славакія Славакія 73 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выступаў за клуб «Жыліна». Толькі з 2006 года стаў іграком асноўнага складу славацкай каманды. 11 лютага 2008 года падпісаў трохгадовы кантракт з санкт-пецябургскім "«Зенітам», сума трансферу склала 3,8 млн еўра. Томаш быў запатрабаваны «Зенітам» пасля таго як іншы славацкі ігрок Марцін Шкртэл з’ехаў у англійскі «Ліверпул». Акрамя расійскага клуба шэраг каманд з Германіі цікавіліся футбалістам. З цягам часу Губачан стаў адным з асноўных ігракоў клуба.

Пасля таго, як пазіцыю галоўнага трэнера «Зеніта» заняў партугальскі спецыяліст Андрэ Вілаш-Боаш, Губачан страціў месца ў асноўным складзе. 29 жніўня 2014 года футбаліст перайшоў у склад маскоўскага «Дынама»[4].

У ліпені 2016 года, пасля вылету «Дынама» ў ФНЛ, стаў іграком марсельскага «Алімпіка»[5]. У верасні 2017 года на правах арэнды далучыўся да турэцкага «Трабзанспора». Па заканчэнні сезона 2017/18 вярнуўся ў Марсель, аднак у сезоне 2018/19 толькі двойчы згуляў за асноўную каманду ў Лізе 1, часцей выступаў за рэзервовую каманду ў чацвёртым дывізіёне. У чэрвені 2019 года пакінуў «Алімпік» у якасці свабонага агента.

У верасні 2019 года перайшоў у кіпрскі клуб «Амонія», а ў ліпені 2022 года стаў іграком «Карміятысы». У верасні 2023 года вярнуўся ў «Жыліну».

Міжнародная кар’ера правіць

У складзе нацыянальнай зборнай Славакіі дэбютаваў 21 лістапада 2007 года ў матчы супраць зборнай Сан-Марына.

Дасягненні правіць

«Жыліна»:

«Зеніт»:

«Амонія»:

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць