Томаш Міхал Чаховіч-Ляхавіцкі

Томаш Міхал Чаховіч-Ляхавіцкі (лац.: Tomasz Michał Czechowicz-Lachowicki) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Томаш Міхал Чаховіч-Ляхавіцкі
Астоя
Астоя
староста дзевянішскі[d]
пісар земскі ашмянскі[d]
1744 — 1756
ротмістр ашмянскі[d]
скарбнік ашмянскі[d]
1715 — 1744
Смерць 1779[1]
Род Чаховічы
Бацька Пётр Францішак Чаховіч-Ляхавіцкі[d]
Маці Тэадора Кедржынская[d]
Жонка Барбара з Сулістроўскіх[d][1]
Дзеці Філіп Ігнацы Чаховіч[d][1], Віктар Чаховіч-Ляхавіцкі[1], Ігнацы Чаховіч-Ляхавіцкі[1] і Канстанцыя з Чаховічаў-Ляхавіцкіх[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Чаховічаў герба «Астоя». Сын Пятра Францішка Чаховіча і Тэадоры з Кедржынскіх.

Староста дзевянішскі, скарбнік, ротмістр, падстароста і пасол ашмянскі.

15 мая 1742 года набыў у Францішка Данілевіча маёнтак Багданаў з Рымовічамі, Галаблеўшчынай, Яхімаўшчынай, Гарэцкаўшчанай за 100 000 злотых[2].

Сям’я правіць

У шлюбе з Барбарай з Сулістроўскіх (1710—1780, Багданаў) меў трох сыноў:

  • Піліп Ігнацы, староста раселішскі (1775).
  • Віктар (пам. 1795), падстолі ашмянскі (1768), суддзя земскі ашмянскі.
  • Ігнацы, канюшы ашмянскі (1778—1783), скарбнік ашмянскі (пасля 5.11.1783-1794), суддзя гродскі (1788—1794) а таксама маршалак завілейскі (пасля 22.2.1794). Жанаты з Ружай з Дэспат-Зяновічаў (1796).

Зноскі