Торфін Карлсефні

Торфін Карлсефні (стар.-сканд.: Þorfinnr Karlsefni; каля 980, Ісландыя — пасля 1007), таксама Карлсэбні — ісландскі мараплавец.

Торфін Карлсефні
ісл.: Þorfinnur Karlsefni
Помнік Торфіну Карлсефні працы Эйнара Ёўнсана (1920) у Філадэльфіі (штат Пенсільванія).
Помнік Торфіну Карлсефні працы Эйнара Ёўнсана (1920) у Філадэльфіі (штат Пенсільванія).
Род дзейнасці падарожнік-даследчык
Дата нараджэння каля 980
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1007
Грамадзянства
Жонка Gudrid Thorbjarnardóttir[d]
Дзеці Snorri Thorfinnsson[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паводле «Сагі пра Эрыка Рудага», Торфін прыплыў з Грэнландыі ў 1004 ці 1005 гадах на трох суднах, якія мелі на борце 160 чалавек, і дасягнуў Вінланда, які быў адкрыты некалькімі гадамі раней Лейфам Эрыксанам. Дакладнае месцазнаходжанне паселішчаў невядома, нягледзячы на знаходкі рунічных надпісаў, скандынаўскай зброі, пабудоў і суднаў. З дзікім вінаградам, якія згадваюцца ў сазе, пасяленцы маглі сустрэцца толькі на шыраце паўднёвага Масачусетса.

Сын Торфіна Сноры, які нарадзіўся ўвосень у Вінландзе, быў, відаць, першым дзіцем, якое з'явілася на свет у Амерыцы ў белых бацькоў. Правёўшы шырокія даследаванні на працягу трох гадоў і змяніўшы месцы трох зімовак з-за варожага стаўлення туземцаў — «скрэлінгаў», Торфін вярнуўся ў Грэнландыю, верагодна ў 1006 ці 1007, а затым у Ісландыю. З ім прыбылі сын Сноры і два «скрэлінгі». Памёр Торфін пасля 1007 года.

Памяць правіць

У Філадэльфіі стаіць помнік Торфіну працы ісландскага скульптара Эйнара Ёнсана.

Торфін Карлсефні ў культуры правіць

  • Падарожжа Торфіна Карлсефні ў Амерыку лягло ў аснову рамана Гары Гарысана Фантастычная сага.
  • Торфін Карлсефні з'яўляецца галоўным героем мангі Юкімуры Макота (яп.: 幸村誠) «Сага пра Вінланд».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Wahlgren, Erik. Los Vikingos y América. Barcelona: Destino (1990). 84-233-1915-6.

Спасылкі правіць