Трансвааль (правінцыя)
(Пасля перасылкі з Трансвааль)
Трансвааль (Transvaal, літаральна «за Ваалем») — былая правінцыя ПАР, дагэтуль часам выкарыстоўваецца як агульная назва для ўсяго рэгіёну, размешчанага паміж Ваалем і Лімпапо, гэта значыць паўночнага ўсходу краіны.
Плошча 283,9 тыс. км². У цяперашні час тэрыторыя Трансваалю падзеленая паміж правінцыямі Мпумаланга, Лімпапо і Гаўтэнг, а таксама часткова Паўночным Захадам.