Транспірацыя
Транспіра́цыя (ад лац.: trans і лац.: spiro — дыхаю, выдыхаю) — фізіялагічнае выпарэнне вады раслінай.

Галоўны орган транспірацыі — ліст, што выпарае ваду праз вусцейкі (вусцейкавыя транспірацыі), часткова можа адбываецца праз кутыкулу (кутыкулярная транспірацыя; яе інтэнсіўнасць у 10—20 разоў ніжэйшая).
Інтэнсіўнасць транспірацыі вызначаецца колькасцю вады (у грамах, якая траціцца раслінай на адзінку яе паверхні (1 см², 1 м²), або на 1 г сырой масы за гадзіну. Залежыць ад асветленасці, тэмпературы і вільготнасці паветра, скорасці ветру, колькасці вады ў расліне.
Разам з каранёвым ціскам забяспечвае пастаянны ток вады праз карані, сцёблы і лісце з глебы ў атмасферу, рэгулюе водны і тэмпературны рэжым расліны, прадухіляе перагрэў лісця.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 97.