Трансфарматар току

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Трансфарма́тар току[1] (ТТ) — тып электрычнага трансфарматара, які выкарыстоўваецца для памяншэння або множання пераменнага току. Як і ўсе трансфарматары, ён індуктуе ток у другаснай абмотцы, прапарцыянальны току ў першаснай абмотцы. Аднак трансфарматары току, нароўні з трансфарматарамі напружання або патэнцыялу, з’яўляюцца вымяральнымі трансфарматарамі.

Трансфарматары тока ў сістэме напружаннем 400 В

Вымяральныя трансфарматары пераўтвораць вялікія значэння напружання або току ў невялікія стандартызаваныя значэнні якія лёгка выкарыстоўваць у вымяральных прыборах ці ахоўных рэле. Таму лік віткоў у другаснай абмотцы выбіраецца з такім разлікам, каб працоўны ток у ёй пры максімальным вымераным току ў першаснай абмотцы быў роўны 5 А ці 10 А (або ў канструкцыях, убудаваных у мультыметры — адзінкі міліампер).

Да таго ж вымяральныя трансфарматары ізалююць ланцуг вымярэння (або абароны) ад высокага напружання сістэмы да якой падлучана першасная абмотка. Гэта дазваляе бяспечна працаваць напрыклад ва ў устаноўках высокага напружання, дзе напружанне часта дасягае сотняў кілавольт. Непасрэднае вымярэнне без ТТ азначае небяспеку дотыку целам чалавека напрыклад да амперметра, які знаходзіцца пад высокім напружаннем. А ў выпадку праблем з ізаляцыяй гэта можа прывесці да ўдару токам. У нізкавольтных сістэмах (да 1 кВ) нават магчымы выпадак калі ізаляцыя сілавога кабеля застаецца цэлай, а трансфарматар току «працуе» праз ізаляцыю.

Прынцып працы трансфарматара току

Да трансфарматараў току прад’яўляюцца высокія патрабаванні па дакладнасці. ТТ выконваюць з адной, часамі з двума і больш другаснымі абмоткамі: напрыклад, адна выкарыстоўваецца для сілкавання прылад РЗіА, іншая, больш дакладная — для падлучэння сродкаў ўліку і вымярэння (напрыклад, электрычных лічыльнікаў). Сучасныя электронныя шматтарыфныя трохфазныя лічыльнікі электраэнергіі могуць мець адразу убудаваныя трансфарматары току на кожную фазу (лічыльнікі прамога ўключэння), альбо патрабаваць падключэння вонкавых ТТ (лічыльнікі трансфарматарнага ўключэння).

2 трансфарматара току ў ячэйцы КРП

Параметры трансфарматараў току

правіць

Каэфіцыент трансфармацыі

правіць

Каэфіцыент трансфармацыі ТТ вызначае намінал вымярэння току і азначае, пры якім першасным току ў другасным ланцугу будзе працякаць пэўны стандартны ток (часцей за ўсё гэта 5А ці 10А, зрэдку 1А). Першасныя токі трансфарматараў току вызначаюцца з шэрагу стандартызаваных намінальных токаў (40А, 50А, 75А, 100А, 150А, 200А, і г.д.). Каэфіцыент трансфармацыі трансфарматара току звычайна запісваецца ў выглядзе адносіны намінальнага першаснага току да намінальнага другаснага ў выглядзе дробу, напрыклад: 75/5 (пры праходжанні ў першаснай абмотцы току 75А — у другаснай абмотцы, замкнёнай на вымяральныя элементы, будзе 5А) або 1000/1 (пры праходжанні ў першаснай абмотцы току 1000А, у другасных ланцугах будзе працякаць ток 1А). Часамі ТТ могуць мець пераменны каэфіцыент трансфармацыі, што магчыма перападключэннем першасных абмотак з паралельнага ў паслядоўнае злучэнне (напрыклад, такое рашэнне ўжываецца ў трансфарматарах току ТФЗМ-110) альбо наяўнасцю адводаў на першаснай або другаснай абмотках (апошняе ўжываецца ў лабараторных трансфарматарах току тыпу УТТ) ці ж змяненнем колькасці віткоў першаснага провада, які прапушчаны ў акно трансфарматараў току без уласнай першаснай абмоткі (трансфарматары току УТТ).

Прымяненне

правіць

Трансфарматары току ляжаць у аснове некаторых прыбораў:

Такавымяральныя кляшчы

правіць

Токавымяральныя клешчы дазваляюць вымяраць толькі пераменны ток і ўяўляюць сабой па сутнасці трансфарматар току з раздымным тараідальным (або блізкім па форме да тараідальнай) ферамагнітным стрыжнем, акно якога пры вымярэнні ахоплівае провад з токам. Такія клешчы рэагуюць не на сам ток, а на хуткасць яго змены — вытворную току па часе.

Вытворцы

правіць

У Беларусі:

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Сацута У. М. Трансфарматар вымяральны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 512. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Трансформа́тор то́ка / Озеров М. И. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 166. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Трансформа́тор то́ка // Новый политехнический словарь (руск.) / Гл. ред. А. Ю. Ишлинский. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2000. — С. 553. — 671 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-85270-322-2.
  • Трансформа́тор то́ка // Политехнический словарь (руск.) / Редкол.: А. Ю. Ишлинский (гл. ред.) и др. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 543. — 656 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-003-7.
  • Трансформаторы тока в схемах релейной защиты [Текст] : учебное пособие / В. Ф. Коротков ; М-во образования и науки Российской Федерации, Федеральное гос. бюджетное образовательное учреждение высш. проф. образования «Ивановский гос. энергетический ун-т им. В. И. Ленина». — Иваново : ФГБОУВПО «Ивановский гос. энергетический ун-т», 2013. — 91 с. : ил., табл.; 21 см. — ISBN 978-5-89482-915-9. (руск.)