Троіцкі мост (Санкт-Пецярбург)

Троіцкі мост (з 1918 па 1934 гады — мост Роўнасці, з 1934 па 1991 гады — Кіраўскі мост) — развадны мост цераз Няву ў Санкт-Пецярбургу. Злучае паміж сабой Петраградскі і 1-ы Адміралцейскі востраў. Трэці сталы мост цераз Няву (пасля Благавешчанскага і Ліцейнага), адзін з найпрыгажэйшых пецярбургскіх мастоў. У 1990 годзе ўключаны ў спіс аб’ектаў культурнай спадчыны Расіі рэгіянальнага значэння, знаходзіцца пад аховай дзяржавы. З 2005 года раскрыты развадны пралёт моста — адзін з сімвалаў свята выпускнікоў «Пунсовыя Ветразі».

Троіцкі мост
Каардынаты: 59°56′56″ пн. ш. 30°19′39″ у. д.HGЯO
Перасякае Нява
Месца размяшчэння
Матэрыял сталь
Колькасць пралётаў 10
Агульная даўжыня
  • 582 м
Шырыня моста 23,6 м
Адкрыццё 1903
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першы наплаўны мост пабудаваны ў 1803 годзе. У 1897—1903 гадах па праекце французскай фірмы «Баціньёль» і пры ўдзеле рускіх інжынераў збудаваны пастаянны металічны мост. Да ўзвядзення ў 1965 годзе моста Аляксандра Неўскага ён заставаўся самым доўгім у горадзе (582 м). У 1965—1967 гадах быў перабудаваны развадны пралёт, у 2001—2003 гадах праведзена рэканструкцыя моста.