Трэльяж (ад фр.: treillage) — лёгкія, у асноўным драўляныя рашоткі для павойных раслін[1]. Таксама часам трэльяжамі называюць бярсо — тунэлі з раслін на металічным каркасе.

«Трэльяж» — малюнак Гюстава Курбэ, 1862.

Формы трэльяжоўПравіць

Спачатку трэльяжы былі простымі загародкамі-шырмамі, па якім пускаліся парасткі раслін. Пасля трэльяжы атрымлівалі прастакутныя, арачныя, конусные і іншыя формы. Часам мелі вялізныя памеры і выконваліся ў выглядзе палацавых фасадаў і узбагачаліся калонамі, вазамі і скульптурамі. Пераважна ўпрыгожвалі рэгулярныя паркі і сады.

 
Трэльяжны арнаментальны матыў на шпалерах — узор Уільяма Морыса.

Зноскі

  1. Тимофієнко В. І. Архітектура і монументальне мистецтво: Терміни та поняття / Академія мистецтв України; Інститут проблем сучасного мистецтва. — К. : Видавництво Інституту проблем сучасного мистецтва, 2002. — 472 с. — ISBN 966-96284-0-7.

СпасылкіПравіць